Барсукоўскі сельсавет (Кармянскі раён)
Барсуко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Барсукі. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Кармянскага раёна. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Бор, Бярозаўка, Каменка, Кучын, Лебядзёўка, Янаўка і пасёлак Пакроўскі)[1]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 628 чалавек[2], з іх 93,5 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 2,1 % — цыганы[3]; паводле перапісу 2019 года (6 населеных пунктаў) — 547 чалавек[4]. Зноскі
Літаратура
|