Каменскі сельсавет (Кармянскі раён)
Ка́менскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Каменка. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Кармянскага раёна Магілёўскай акругі БССР. 5 жніўня 1929 года перайменаваны ў Курганіцкі сельсавет. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Кармянскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. Пасля вайны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Каменка. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе Чачэрскага раёна. 30 чэрвеня 1966 года сельсавет перайменаваны ў Каменскі[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Кармянскага раёна. 27 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Барсукоўскага сельсавета[2]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Бор, Бярозаўка, Каменка, Кучын, Лебядзёўка, Янаўка і пасёлак Пакроўскі. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 592 чалавекі[3], з іх 98,0 % — беларусы, 1,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 449 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
|