Бельскі павет (Падляскае ваяводства)
Бельскі павет (польск.: Powiat bielski) — павет у Падляскім ваяводстве Польшчы. Створаны ў 1999 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бельск Падляскі. Акрамя яго, у складзе павета знаходзіцца яшчэ адзін горад — Браньск. На поўдні Бельскі павет мяжуе з Семятыцкім паветам, на захадзе — з Высокамазавецкім, на поўначы — з Беластоцкім, а на ўсходзе — з Гайнаўскім паветам. ГісторыяБельск з'яўляўся цэнтральным пунктам для станаўлення будучага Бельскага павета. Першыя згадкі пра бельскае гарадзішча адносяцца да 13 ст., калі гэтыя землі належалі Галіцка-валынскаму княству. Першапачаткова адміністрацыйным цэнтрам было Берасце, але ў 13 ст. больш значны ўплыў на будучыя землі Бельскага павета аказваў Дарагічын. Праўдападобна каля 1320 года Бельская земля ўпершыню трапляе ў склад ВКЛ, але на працягу 14 ст. неаднаразова апынялася ў руках мазавецкіх князёў. Канчаткова бельская земля адыйшла да князя Вітаўта каля 1405 г. і з 1413 г. у складзе Дарагічынскай зямлі ўваходзіла ў Троцкае ваяводства. Яшчэ з канца 14 ст. тэрыторыя сёняшняга Бельскага павета (асабліва ягоная заходняя частка) засяляўся дробнай шляхтай мазавецкай, а абшар у наваколлі Бельска і на ўсход ад яго з канца 15 ст. і асабліва ў 16 ст. засяляўся мужыкамі з раёна Дарагічына і Берасця, а таксама баярамі з Літвы. Прыватная ўласнасць земляў на захадзе сёняшняга павета і вялікакняжацкая (а з 1569 г. каралеўская) ўтрымалася ажно да канца 19 стагоддзя. Бельская земля ўвайшла ў 1513 г. у склад Падляшскага ваяводства і з ім у выніку Люблінскай уніі была ўключаная ў 1569 г. у склад Кароны Каралеўства Польскага. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сёняшняга павета апынуўся пад уладай Каралеўства Прусіі, а пасля Тыльзіцкага пагаднення 1807 г. адыйшла ў склад Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі. З 1842 г. у складзе Гродзенскай губерні. Пасля Першай сусветнай вайны па рашэнні польскага Савета Міністраў быў створаны Бельскі павет у складзе Беластоцкага ваяводства. Ахопліваў ён сабою таксама тэрыторыі сёняшніх Гайнаўскага і Семятыцкага паветаў. Быў ліквідаваны 14 студзеня 1940 г. і падзелены на Бельскі, Бранскі, Цеханавецкі, Кляшчэльскі і Сямяціцкі раёны. Пасля Другой сусветнай вайны ў 1952 г. з даваеннага Бельскага павета быў адлучаны новаствораны Семятыцкі павет, а ў 1953 г. Гайнаўскі. Бельскі павет быў ліквідаваны на аснове адміністрацыйнай рэформы ў 1973 г. і адноўлены ў 1998 г.[2]. Адміністрацыйны падзел
Асобы
ДэмаграфіяНасельніцтва павета дадзена на 30 чэрвеня 2015 года[1].
Зноскі
|