Беразіна (Мінскі раён)
Беразіна́[1] (трансліт.: Bierazina, руск.: Березина) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 10 км на поўдзень ад Мінска, 2 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы. ГісторыяУ 1908 годзе засценак у Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы. З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Кайкаўскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930). У 1920-я гады быў распаўсюджаны шавецкі промысел. З 18 студзеня 1931 года ў Смілавіцкім, з 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі. Спаленыя 2 двары, забітыя 7 жыхароў. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|