Серафімова
Серафімо́ва[1] (трансліт.: Sierafimova, руск.: Серафимово) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Міханавіцкага сельсавета. Месціцца за 8 км на поўдзень ад Мінска, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Міханавічы, на шашы М1. ГісторыяУ XVIII стагоддзі маёнтак у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1792 годзе ўладальнік маёнтка Казімір Янушэўскі фундаваў драўляны касцёл. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1885 годзе фальварак у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Кайкаўскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 18 студзеня 1931 года ў Смілавіцкім раёне. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|