Блажышкаўскі сельсавет
Бла́жышкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Відзаўскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Блажышкі. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Абалеўскага (15 населеных пунктаў: Ажубелі, Блажышкі, Вільканішкі, Дзерваны, Жвіркі, Ждэгелі, Кальнішкі, Калонія, Лайбуны, Мікуці, Наваселле, Падравішкі, Раташалі, Рэпішкі, Снегішкі) і Казянскага (18 населеных пунктаў: Астравішкі, Бержалата, Бучаны, Бялюнішкі, Гянужа, Гультаёўшчына, Дагіма, Ержышкі, Жалабішкі, Карчаватка, Латышкі, Марозаўка, Могільнікі, Новыя Пятрышкі, Растанішкі, Старыя Пятрышкі, Стукапіева, Трэйбшы) сельсаветаў[1]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 33 населеныя пункты. Крыніцы
Літаратура
|