Мілашкаўскі сельсавет
Міла́шкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Відзскага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Мілашкі. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года апынуўся ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года быў скасаваны, тэрыторыя сельсавета была далучана да Далёкаўскага сельсавета[1]. АрхіўАрхіўныя дакументы Мілашкаўскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[2].
Архіў, які ахоплівае 1948—1954 гады, складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, дакументаў па асабістаму складу і інш. Крыніцы
Літаратура
|