Верхнія Жары
Ве́рхнія Жары́[1] (трансліт.: Vierchnija Žary, руск.: Верхние Жары) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета. ГеаграфіяУ 64 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 20 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 170 км ад Гомеля, 1,5 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай. На ўсходняй ускраіне — возера Любітава і пойма ракі Дняпро, за 4 км на паўночны ўсход — возера Колескае. Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы шыротной арыентацыі, да якой на ўсходзе далучаецца просталінейная, шчыльна забудаваная вуліца. Жылыя хаты пераважна драўляныя сядзібнага тыпу. ГісторыяВядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. У 1834 годзе вёска была куплена Аляксандрам Ігнатавічам Горватам (к.1796–1888). У 1879 годзе каля вёскі была прыстань і паромная пераправа праз Днепр. У 1885 годзе пабудавана драўляная царква, размяшчаліся бровар і конны млын. Паводле перапісу 1897 года царква, школа граматы, хлебазапасны магазін, карчма, крама, цагельня. Побач сядзіба. Працаваў сенапрэсавальны завод (паравы рухавік, 60 працоўных). З 8 снежня 1926 года цэнтр Верхняжарскага сельсавета Камарынскага, з 25 снежня 1962 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Рух рэвалюцыі», працавалі гамарня, цагельня, вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вёску 22-24 верасня 1943 года адмеціліся камандзір дывізіі П. М. Лашчанка, капітан А. А. Восіпаў, малодшы сяржант К. Р. Верцякоў, старэйшы лейтэнант І. М. Румянцаў, капітан М. М. Сілін, малодшы сяржант А. Е. Мішчанка, капітан Ф. М. Калакольцаў, старэйшы лейтэнант А. Дусухамбетаў, палкоўнік П. М. Гудзь, капітан Д. А. Бакураў, капітан П. К. Баюк, старэйшы лейтэнант М. І. Агароднікаў, старшына Д. В. Шурпенко, ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У ноч на 22 верасня 1943 года часткі 17-га гвардзейскага стралковага корпуса пад агнём праціўніка на падручных сродках фарсіравалі Дняпро ля вёскі Верхнія Жары, развіваючы наступленне, 23 верасня выйшлі да Прыпяці[2]. Камандуючаму корпусам А. Л. Бондараву 16 кастрычніка 1943 года было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 103 жыхара вёскі. У памяць пра іх у 1966 годзе каля будынка сельсавета пастаўлены абеліск. У 1959 годзе ў вёсцы размяшчаўся цэнтр дапаможнай гаспадаркі «Сельгасхіміі», сярэдняя школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. 26 верасня 2006 года Верхнежароўскі сельсавет быў скасаваны, і Верхнія Жары ўвайшлі ў склад Камарынскага пассавета[3] (пазней — сельсавет). Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|