Вуліца Вызвалення (Мінск)
Вуліца Вызвалення (да 1924 года — Васкрасенская, Ракаўскі завулак) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Перасякае вуліцу Ракаўскую і з'яўляецца адной з асноўных восяў Ракаўскага прадмесця. Будынкі пад № 3, 5, 6, 6а, 7, 9, 11, 13 унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, яшчэ адзін будынак, № 4, перанесны ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1]. ГісторыяВуліца Вызвалення існуе толькі ў відзе невялікага фрагмента — ад вуліцы Ракаўскай да Замкавай. Да 1924 г. насіла назву — Васкрасенская і ішла ад Замкавай да вул. Нямігскай (Нямігі)[2]. Васкрасенская вуліца вяла ў адну са старажытных частак горада — Пятніцкі канец, ці Татарскае прадмесце[3]. У XVI—XVIII стст. на захад ад Ракаўскага завулка праходзіў земляны вал, які акружаў старую частку Мінска. Забудова выліцы сфарміравалася ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя[3]. Па правым яе боку вуліцы была калісьці алея таполяў, асобныя дрэвы якой захоўваліся яшчэ да 1920-х гадоў. Левы бок у канцы XIX ст. быў забудаваны шматпавярховымі цаглянымі дамамі[2]. У 1924 годзе была пераназвана ў вуліцу Вызвалення: «З Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыяй непарыўна звязана вызваленне працоўных ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, і адна з вуліц, якая злучала стары горад з былой Татарскай слабадой (былая Васкрасенская), атрымала назву вуліцы Вызвалення»[2]. З 1980-х гадоў раён добраўпарадкоўваюць і рэканструююць, у выніку чаго былі разбураны тры гістарычныя будынкі на рагу з вуліцай Замкавай[2]. У снежні 2015 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел анансаваў будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ побач з будынкам Мінскага епархіяльнага кіравання. У пачатку сакавіка 2016 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста ўхваліў гэты праект[4]. 26 сакавіка 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел накіраваў ліст да віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай з просьбай даць дазвол на выключэнне дамоў на адрасе вул. Вызвалення, 6, 6а і 8 са спісу гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама правесці дэмантаж гэтых будынкаў без узнаўлення[5]. У лісце за подпісам мітрапаліта Паўла адзначаецца, што на месцы будучага будаўніцтва адзін будынак знаходзіцца ў аварыйным стане (№ 6), а іншы — у руінаваным (№ 6а). Таксама гаворыцца , што гэтыя аб'екты не эксплуатаваліся больш 25 гадоў, існуе пагроза абвальвання і нават падзення на праезную частку[4], і што яны быццам бы «не маюць ніякага гістарычнага значэння і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасці»[5]. Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч адзначае, што для выключэння аб'ектаў з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь варта звяртацца не да віцэ-прэм'ера, а ў Міністэрства культуры з навуковым абгрунтаваннем таго, што ў аб'ектаў адсутнічаюць ці страчаны рысы гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пасля гэтага Навукова-метадычная рада пры ведамстве прымае толькі рэкамендацыйнае заключэнне, якое перадаецца на разгляд у Савет Міністраў. І толькі ўрад сваёй пастановай можа вывесці аб'екты са спісу. Таксама ён паведаміў, што зямельны ўчастак з гэтымі будынкамі досыць даўно знаходзіцца ў карыстанні БПЦ[4]:
30 сакавіка 2016 года глава БПЦ заявіў пра пошук інвестара для ўзвядзення комплексу і новага храма[4]. ЗабудоваНяцотны бок
Цотны бок
Зноскі
Спасылкі
|