Цэнтральны раён (Мінск)
Цэнтральны раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў цэнтральнай частцы горада. Плошча: 4,1 тыс. га. Насельніцтва: 115 тыс. чалавек. ГісторыяСтвораны ў 1969. У 2000 да Цэнтральнага раёна далучана частка тэрыторыі Фрунзенскага раёна. ГісторыяУ 1894—1905 гг. у в. Ржавец, якая потым увайшла ў склад раёна, дзейнічаў Ржавецкі цагельны завод. У 1895 г. меў лакамабіль, паравы кацёл і 2 конныя рухавікі. У 1895—1898 гг. працавала 55 рабочых. Эканоміка26 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку ЗАТ «Атлант», ААТ «Гарызонт», СП ЗАТ «Мілавіца», КУП «Мінскхлебпрам». 37 будаўнічых арганізацый. усяго больш за 7 тыс. суб’ектаў гаспадарання. Каля 400 магазінаў, у тым ліку два вялікія ўнівермагі «ГУМ» і «Гандлёвы дом на Нямізе». КультураУ Цэнтральным раёне знаходзяцца 25 устаноў культуры, у тым ліку Палац Рэспублікі, 4 бібліятэкі, 5 тэатраў, 3 кінатэатры, 7 музеяў, 4 клубныя ўстановы, дзіцячая музычная школа. АдукацыяУ 20 навучальных установах раёна навучаюцца 15,5 тыс. чалавек. Тры ВНУ: Акадэмія музыкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва. Два ССУ: Мінскае сувораўскае вучылішча і Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі. МедыцынаНа тэрыторыі раёна размешчаны 2-я і 7-я клінічныя бальніцы, 2-я дзіцячая клінічная бальніца, эндакрыналагічны і наркалагічны дыспансеры. Кіраўнікі адміністрацыі
КрыніцыСпасылкі
|