Віктар Аляксеевіч Піскароў
Ві́ктар Аляксе́евіч Піскаро́ў (26 студзеня 1929, в. Чырвоная Горка, Юхнаўскі раён, Калужскай вобласці — 22 мая 2018) — савецкі і беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр унутраных спраў Беларускай ССР, генерал-лейтэнант унутранай службы, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь, кандыдат юрыдычных навук. БіяграфіяУ органах міліцыі з сакавіка 1951 года. Пачынаў службу ў Тураўскім раёне. Выпускнік факультэта завочнага навучання Акадэміі міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. З ліпеня 1967 па 1978 год — начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. З 1978 года — намеснік міністра ўнутраных спраў БССР. У 1983 годзе прызначаны начальнікам Галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС СССР. Са студзеня 1984 па 1990 год — міністр унутраных спраў Беларускай ССР. Са студзеня 1991 года ў адстаўцы. З лістапада 2001 года — старшыня Савета Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 11-12 скліканняў. У 1980 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па юрыдычных навуках ў Акадэміі МУС СССР. Узнагароды
ЗноскіСпасылкі |