НКУС БССР
Наро́дны камісарыя́т уну́траных спраў БССР (НКУС БССР) (руск.: Народный комиссариат внутренних дел БССР) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання па барацьбе са злачыннасцю і падтрыманню грамадскага парадку. Меў непасрэдную датычнасць да разгортвання і ажыццяўлення ў БССР масавых рэпрэсій і забойстваў (напрыклад, расстрэлаў у Курапатах). ГісторыяПершапачаткова быў утвораны ў снежні 1920 года згодна з Дапаўненнямі да Канстытуцыі ССРБ, якія былі прыняты II Усебеларускім з'ездам Саветаў. 25 студзеня 1921 года была зацверджана структура і штаты НКУС БССР. Цэнтральны апарат НКУС складаўся з аддзелаў (агульнага; упраўлення; інфармацыйна-інструктарскага; запісаў актаў грамадзянскага стану; прымусовых грамадскіх работ; каштарысна - фінансавага), Галоўнага ўпраўлення міліцыі і аддзела камунальнай гаспадаркі. 26 кастрычніка 1921 года ўводзіцца новая структура НКУС БССР. Замест існаваўшых аддзелаў ствараюцца пяць упраўленняў: арганізацыйна-адміністрацыйнае ўпраўленне; Галоўнае ўпраўленне міліцыі; упраўленне прымусовых работ; упраўленне камунальнай гаспадаркі; упраўленне справамі. Пастановай Прэзідыума ЦВК БССР ад 13 снежня 1922 года ў веданне НКУС былі перададзеныя з распараджэння НКЮ (наркамат юстыцыі) месцы зняволення. У адпаведнасці з гэтым НКУС і НКЮ БССР прынялі пастанову «Аб рэарганізацыі кіравання месцамі зняволення». Перадаваемы ў веданне НКУС Цэнтральны выпраўленчы-працоўны аддзел (ЦВПА) НКЮ з яго органамі быў рэарганізаваны ў Галоўнае ўпраўленне месцаў зняволення НКУС БССР, а Упраўленне прымусовых работ НКУС БССР было скасавана. 22 сакавіка 1924 года Упраўленне крымінальнага вышуку было ліквідавана, а функцыі яго перададзеныя Галоўміліцыі БССР. У сувязі з гэтым Галоўнае ўпраўленне рабоча-сялянскай міліцыі БССР было перайменавана ва Упраўленне міліцыі і крымінальнага вышуку БССР[1]. У маі 1927 года структура апарата НКУС БССР перабудоўваецца па функцыянальнай сістэме. Упраўленні перайменаваны ў інспекцыі, ствараецца сакратарыят і скасоўваецца калегія, упраўленне міліцыі і крымінальнага вышуку — у адміністрацыйнае ўпраўленне, начальнік якога з'яўляецца намеснікам наркама і начальнікам крымінальнага вышуку. У выніку пераўтварэнняў апарат НКУС БССР набыў новую структуру: сакратарыят, інспекцыі (па арганізацыйных пытаннях; месцаў зняволення; камунальнай гаспадаркі; дарожная; пажарная; рэспубліканскага інжынера)[2]. Згодна з пастановай ЦВК СССР і СНК СССР «Аб скасаванні народных камісарыятаў саюзных і аўтаномных рэспублік» ад 15 снежня 1930 года ён быў скасаваны. У другі раз быў утвораны на базе рэарганізаванага АДПУ БССР (руск.: Объединенное Государственное Политическое Управление ОГПУ) 13 чэрвеня 1934 загадам НКУС № 001. Структура НКУС БССР уключыла ў сябе ўпраўленні (дзяржаўнай бяспекі; рабоча-сялянскай міліцыі; пагранічнай і ўнутранай аховы; пажарнай аховы; папраўча-працоўных лагераў)[2]. Наркамы ўнутраных спраў
Падзел
Зноскі
Спасылкі |