Вілейскі павет (Расійская імперыя)
Віле́йскі павет, (Вяле́йскі павет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1793—1921 гадах. Створаны ў Мінскай, а з 1843 г. — Віленскай губерні Расійскай імперыі. Адміністрацыйны цэнтр — Вілейка. Плошча 5591,2 квадратныя вярсты, насельніцтва 208013 чалавек (1897). У 1886 годзе ўключаў 27 валасцей (Будслаўская, Ваўкалацкая, Вілейская, Вязынская, Гарадоцкая, Германішская, Даўгінаўская, Дунілавіцкая, Жаснянская, Іжская, Княгінінская, Крайская, Краснасельская, Крывіцкая, Куранецкая, Лебедзеўская, Лучайская, Маладзечанская, Манькавіцкая, Мядзельская, Нарыцкая, Параф'янаўская, Порплішчанская, Рабунская, Радашковіцкая, Сітцаўская, Хаценчыцкая), заштатны горад Радашковічы, 20 мястэчак, 1279 паселішчаў сельскага тыпу. З 1917 года ў Заходняй вобласці, у 1919 годзе ў БССР. У 1921 годзе павет адышоў Польшчы, дзе замест яго быў створаны новы Вілейскі павет. Адміністрацыйны падзелВаласны падзел станам на 1886 год[1]:
Станам на 1913 год у павеце было 25 валасцей. Ураднікі паветаВядомыя асобы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|