Галбея (вёска)
Галбе́я[1] (трансліт.: Halbieja, руск.: Голбея) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Варапаеўскага сельсавета. За 0,5 км на поўдзень ад вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі — гарадзішча і курганны магільнік. ГісторыяУ 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Паставы Дзісенскага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі. З 1939 года ў БССР. З 1940 года цэнтр Галбейскага сельсавета ў складзе Дунілавіцкага раёна Вілейскай вобласці. З ліпеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нацысцкай акупацыяй. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці. З 1954 года ў Маладзечанскай вобласці, пасля скасавання ў гэтым жа годзе Галбейскага сельсавета ўвайшла ў склад Белькаўскага сельсавета. З 1960 года ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, з 1962 года ў Пастаўскім раёне. 18 снежня 2009 года пасля скасавання Белькаўскага сельсавета перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Варапаўскага пассавета[2], з 2013 года ў Варапаўскім сельсавеце. НасельніцтваКрыніцы
Спасылкі
|