Дзісенскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння
1921
Дата скасавання
15 студзеня 1940
Насельніцтва
Дзі́сенскі павет (польск. : Powiat dziśnieński ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі . Адміністрацыйны цэнтр — горад Глыбокае .
Гісторыя
Былы павет Віленскай губерні Расійскай імперыі . З 1919 года акупаваны польскімі войскамі. З 24 кастрычніка 1919 года ў складзе Віленскай акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй. Часовай сядзібай уладаў стала Глыбокае [ 1] . З 7 лістапада 1920 года пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый , у склад навастворанага Дунілавіцкага павета перададзены гміны Паставы і Луцк [ 2] .
У 1921 годзе павет адышоў да Польшчы паводле Рыжскага мірнага дагавора [ 3] . З 19 лютага 1921 года ў складзе Навагрудскага ваяводства [ 4] . 13 красавіка 1922 года павет перададзены ў склад Віленскай зямлі [ 5] , з якой 20 студзеня 1926 года створана Віленскае ваяводства [ 6] .
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Дзісенскі павет са снежня 1939 года ў складзе Вілейскай вобласці . 15 студзеня 1940 года скасаваны, тэрыторыя падзелена на раёны[ 3] .
Складаўся з 21 вясковай гміны , 2 гарадоў і 1 мястэчка .
Адміністрацыйны падзел
Гміны
Гарады
Мястэчка
Насельніцтва
Насельніцтва (1919 ) — 193 263 чалавек, з іх палякаў 38,6 %, беларусаў 24,0 %, яўрэяў 2,7 %, іншых нацянальнасцей (у асноўным рускіх ) 33,7 %. На тэрыторыі павета знаходзілася 3118 населеных пунктаў, з якіх 3 мелі больш за 1 тыс. жыхароў. Найбуйнейшым з іх была Дзісна , у якой пражывалі 4445 чалавек[ 13] .
Зноскі
↑ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 26, poz. 276
↑ Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 24
↑ а б Дзісенскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі . У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн , 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2 .
↑ Dz. U. z 1921 r. Nr 16, poz. 93
↑ Dz. U. z 1922 r. Nr 26, poz. 213
↑ Dz. U. z 1926 r. Nr 6, poz. 29
↑ а б в г д е ё ж 1 студзеня 1926 года перададзена ў склад Браслаўскага павета (Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472 )
↑ 1 красавіка 1929 у склад гміны перададзены 11 населеных пунктаў з гміны Норыца Пастаўскага павета (Dz. U. z 1929 r. Nr 14, poz. 119 )
↑ 1 красавіка 1923 года скасавана, тэрыторыя далучана да гміны Празарокі (Dz. U. z 1923 r. Nr 28, poz. 172 )
↑ 1 красавіка 1929 у склад гміны перададзены 5 населеных пунктаў з гміны Казлоўшчына Пастаўскага павета (Dz. U. z 1929 r. Nr 14, poz. 119 )
↑ 1 красавіка 1929 года са складу гміны 19 населеных пунктаў перададзены ў склад гміны Казлоўшчына Пастаўскага павета (Dz. U. z 1929 r. Nr 14, poz. 119 ). Скасавана 11 красавіка 1929 года, тэрыторыя далучана да гмін Глыбокае , Залессе i Казлоўшчына (Dz. U. z 1929 r. Nr 22, poz. 224 )
↑ а б в г 1 студзеня 1926 года перададзена са складу Пастаўскага павета (Dz. U. z 1925 r. Nr 67, poz. 472 )
↑ Tablice ogólne. W: Zeszyt VII. Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919). s. 25, 31.
Літаратура
Спасылкі
Паветы