Галіна Аляксандраўна Бяганская
Галіна Аляксандраўна Бяганская (10 мая 1934, Мінск) — беларускі савецкі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1976). БіяграфіяСкончыла БПІ ў 1958 годзе. З 1958 года — архітэктар, з 1970 года — кіраўнік майстэрні тыпавога і эксперыментальнага праектавання БелНДІдзіпрасельбуда[1][2]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Член КПСС з 1974 года. Пражывае ў г. Мінску[3]. ПрацыАсноўныя работы: праект планіроўкі і забудовы цэнтра (1967—1973, у сааўтарстве А. П. Калніньшам[3]; залаты медаль ВДНГ СССР), Дом культуры з сельсаветам і поштай (1967), гасцініца з камбінатам бытавога абслугоўвання (1970, з П. Р. Бяляевай), жылыя дамы (1973), педвучылішча (1980) у в. Леніна (Горацкі раён); эксперыментальныя дзіцячыя яслі-сад на 50—140 месцаў (1970, у сааўтарстве) у пасёлку Малеч (Бярозаўскі раён) і Замасточча (Мінскі раён); гандлёвыя цэнтры ў вёсках Расна (Камянецкі раён, 1971) і Верцялішкі (Гродзенскі раён, 1969—1971), клуб у в. Баяры (Мядзельскі раён, 1970—1974), конна-спартыўная школа ў в. Ратамка (Мінскі раён, 1979—1980, у сааўтарстве з В. Г. Котавым[3])[1]. Вызначала тактыку эксперыментальнага і тыпавога праектавання аб’ектаў сельскай архітэктуры[4]. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1973), залатым (1970), сярэбраным (1976), бронзавым (1969) медалямі ВДНГ СССР, ганаровым дыпломам Саюза архітэктараў СССР (1972) за праект планіроўкі і забудовы цэнтральнай сядзібы саўгаса «Леніна» Горацкага раёна[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|