Леніна (Горацкі раён)
Ле́ніна[1] (трансліт.: Lienina, руск.: Ленино) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, за 20 км на паўночны ўсход ад Горак, за 60 км на захад ад Катыні. Леніна ўваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Ленінскага сельсавета. Вёска стаіць на левым боку вадасховішча, утворанага на рацэ Мярэя. Вышыня мясцовасці над узроўнем мора складае 206 м. З Горак да Леніна вядзе рэспубліканская аўтадарога Княжыцы — Горкі — Леніна Р70. ГісторыяДа 1918 года вёска мела назву Рама́наў. Уваходзіла ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Вёска належала князю Дандукову-Корсакаву. З 1772 года — ў складзе Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя пражывалі больш за 1 тыс. жыхароў, дзейнічалі мураваная царква, два народныя вучылішчы, валасное праўленне, пошта. Перад вайной у вёсцы жыло 335 чалавекі ў 198 дварах[2]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў верасні—снежні 1943 года гітлераўцамі было спалена 198 дамоў, забіта 186 чалавек[2]. 12—13 кастрычніка 1943 года недалёк ад вёскі адбылася бітва пад Леніна — першы бой польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі. У 1960-х гадах пасёлак Леніна, які з’яўляўся цэнтральная сядзібай саўгаса, стаў аб’ектам эксперыментальнай комплекснай забудовы, праект якой распрацавалі заслужаныя архітэктары БССР Г. А. Бяганская і А. П. Калніньш. У 1968 годзе дэкрэтам Дзяржсавета ПНР вёска Леніна была ўзнагароджана ордэнам «Крыж Грунвальда» 2-га класа. Славутасці
АдукацыяВядомыя асобы
Зноскі
Спасылкі
|