Ганна Ангеліна
Ганна Ангеліна (1171/1173—1212) — дачка візантыйскага імператара Аляксея III Ангела і Ефрасінні Дукіні Каматыры. БіяграфіяПершы шлюб Ганны быў з севастакратарам Ісакам Камнінам, пляменнікам візантыйскага імператара Мануіла I Камніна. Ад гэтага шлюбу нарадзілася дачка Феадора. Неўзабаве пасля таго, як бацька Ганны стаў імператарам, у 1195 годзе, Ісак Камнін быў пасланы на вайну з балгарамі, якія паднялі паўстанне супраць валадарства Візантыі. Ісак быў захоплены, стаў закладнікам балгарскага цара і канкуруючых балгарскіх і валашскіх фракцый. Праз некаторы час ён памёр у няволі. Другі раз Ганна Ангеліна выйшла замуж за Феадора Ласкарыса ўзімку 1199. У 1204 Феадор стаў імператарам Нікейскай імперыі, Ганна — імператрыцай. ДзеціГанна і Феадор мелі трох дочак і двух сыноў:
ЗноскіЛітаратура
|