Гданьская духоўная семінарыя
Гданьская духоўная семінарыя (польск.: Gdańskie Seminarium Duchowne) — польская рэлігійная навучальная ўстанова Рымска-Каталіцкай Царквы са спецыялізацыяй у сферы тэалогіі, якая знаходзіцца ў Гданьску. ГісторыяБіскупская семінарыя была заснавана 27 кастрычніка 1957 года біскупам гданьскім Эдмундам Навіцкім. 4 студзеня 1958 года семінарыя была ўрачыста асвечана Прымасам Польшчы Стэфанам Вышынскім. У 1992 годзе з нагоды рэарганізацыі польскай касцёльнай структуры і ўзвядзення Гданьскай дыяцэзіі ў ранг мітраполіі назва была зменена з Біскупскай семінарыі на Гданьскую духоўную семінарыю. Пасля 41 года існавання ў 1998 годзе кіраванне семінарыяй было перададзена дыяцэзіяльным святарам (да гэтага часу яна знаходзілася ў падпарадкаванні Кангрэгацыі святароў-місіянераў Святога Вінцэнта дэ Поля), а будынкі былі грунтоўна адрамантаваны і мадэрнізаваны. Падчас свайго знаходжання ў Гданьску ў чэрвені 1987 года і чэрвені 1999 года Ян Павел ІІ жыў на тэрыторыі семінарыі ў спецыяльна падрыхтаванай кватэры. З красавіка 2004 года семінарыя ўваходзіць у склад тэалагічнага факультэта Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага. Спасылкі
|