Марскі ўніверсітэт у Гдыні
Марскі ўніверсітэт у Гдыні (польск.: Uniwersytet Morski w Gdyni) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і спецыялізацыяй у сферы марскога транспарту, якая знаходзіцца ў Гдыні. ГісторыяУніверсітэт быў заснаваны ў 1920 годзе як Марское вучылішча ў Тчэве з двума факультэтамі – навігацыйным і механічным. Выпускнікі мелі паўнамоцтвы, якія давалі вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1930 годзе школа была пераведзена ў Гдыню, у спецыяльна пабудаваны комплекс будынкаў на вуліцы Марской і пераназваная ў Дзяржаўную марскую школу. Падчас Другой сусветнай вайны школа працавала ў Англіі - у Саўтгемптане і Лондане. Пасля вайны яна вярнулася ў ранейшае месца. У 1949 годзе навігацыйны факультэт быў пераведзены з Гдыні ў Шчэцін, стварыўшы там Дзяржаўную марскую школу ў Шчэціне. У 1951 годзе Дзяржаўная марская школа ў Гдыні была пераўтворана ў 5-гадовы марскі механічны тэхнікум, які пачаў прыём кандыдатаў з базавай сярэдняй адукацыяй (7 класаў). У 1954 годзе навігацыйны факультэт быў пераведзены ў Гдыню ў мадэрнісцкі будынак Дома польскага марака (пабудаваны ў 1937 годзе) на сённяшняй вуліцы Яна Паўла II 3 і перайменаваны ў марскую школу. У 1954 годзе на механічным факультэце быў створаны клас электрыкаў. У 1958 годзе школа была ператворана ў сярэдняе тэхнічнае вучылішча з трыма факультэтамі: навігацыйным, механічным і электрычным, вяртаючыся да назвы Дзяржаўная марская школа. Рашэннем органаў дзяржаўнай улады ў 1967-1968 гадах у склад школы была ўключана Дзяржаўная школа марскога рыбалоўства ў Гдыні. У якасці Вышэйшай марской школы у Гдыне вучэльня пачала дзейнасць 1 кастрычніка 1969 года. У 2001 годзе вучэльня атрымала статус акадэміі і новую назву - Марская акадэмія ў Гдыне. На падставе распараджэння міністра марской гаспадаркі і суднаходства ад 2 ліпеня 2018 года Марская акадэмія ў Гдыне з 1 верасня 2018 года атрымала новую назву - Марскі ўніверсітэт у Гдыне. Універсітэт сёння рыхтуе высокакваліфікацыйныя кадры для патрэб марской гаспадаркі і, у прыватнасці, будучых афіцэраў гандлёвага флоту – спецыялістаў у галіне навігацыі і эксплуатацыі судоў, эксплуатацыі сілавых агрегатаў судзен, электронікі і суднабудаўнічай электратэхнікі, а таксама эксплуатацыі партоў і лагістыкі, эксплуатацыі наземных тэхнічных сістэм, спецыялістаў у галіне марской эканомікі і кадраў для прадпрыемстваў наземнай падсобнай гаспадаркі. Факультэты
Спасылкі
|