Геаграфія УкраіныУкраіна знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, на яе тэрыторыі знаходзяцца Карпацкія (часткова) і Крымскія горы. Навышэйшы пункт Украіны — гара Гаверла (Карпаты) — 2061 м над узроўнем мора. Найвышэйшая гара Крыму — Раман-Кош (1545 м). Карысныя выкапніНайважнейшымі мінеральнымі багаццямі Украіны з’яўляюцца вугаль (Данбас), жалезныя (Крывы Рог, Крамянчуг, Запарожжа, Керчанскі паўвостраў) і марганцавыя (Нікапаль) руды, а таксама руды каляровых металаў (Запарожская вобл.). На паўночным усходзе і ў Перадкарпацці ёсць радовішчы нафты і газу, а таксама калійных соляў. Хімічная сыравіна прадстаўлена солямі рознага паходжання (заліў Сіваш у Азоўскім моры) і прыроднай серай (Роздал у Львоўскай вобласці). На поўдні краіны ёсць вялікія радовішчы крэйды і кааліну. КліматКлімат Украіны — умерана кантынентальны, толькі на паўднёвай ускраіне — чарнаморскім узбярэжжы Крыма, агароджаным з поўначы гарамі, — субтрапічны. Лета ўсюды цёплае — ад +19 °C на поўначы да +24 °C на поўдні. Больш халодныя зімы (да -8 °C) на паўночным усходзе; паўднёва-заходняе ўзбярэжжа Крыма перасякае ізатэрма 0 °C. Колькасць ападкаў памяншаецца з паўночнага захаду на поўдзень і паўднёвы ўсход ад 700 мм у Карпатах і 550 мм на Палессі да 450 мм на нізінах Прычарнамор’я. Для ўсёй тэрыторыі, акрамя субтропікаў, характэрны летні максімум; дажджы выпадаюць у выглядзе ліўняў. Снегавое покрыва бывае паўсюдна, але ў Крыме выпаўшы снег звычайна адразу растае. Лета і зіма на Украіне наступаюць хутчэй, чым на захадзе Еўропы. Ранняй вясной снег хутка растае, і расталыя воды размываюць складзеныя рыхлымі пародамі схілы ўзвышшаў; бурныя летнія ліўні паглыбляюць яры. У кліматычных адносінах раўнінная тэрыторыя Украіны падзяляецца на тры зоны. На поўначы, у Палессі, дзе размяшчаецца зона змяшаных лясоў, лета прахалоднае, зіма снежная і мяккая. Шырокая паласа лесастэпу, якая ляжыць у цэнтры краіны, адрозніваецца спрыяльным умерана кантынентальным кліматам з прахалоднай зімой і цёплым летам, што робіць гэты рэгіён найболей спрыяльным для пражывання людзей і вядзення гаспадаркі. Размешчаная на поўдні зона стэпу адрозніваецца найбольшай кантынентальнасцю, гарачым сухім летам і маласнежнай зімой. Своеасаблівы клімат горных раёнаў Украіны. Паўднёвы бераг Крыма мае субтрапічны міжземнаморскі клімат з вільготнай зімой і засушлівым летам. Украінскія Карпаты адрозніваюцца ўмерана кантынентальным кліматам з вільготнай мяккай зімою і негарачым летам. Найбольшая колькасць ападкаў фіксуецца ў Карпатах (да 2000 мм у год), найменшая ў Заходнім Крыме (каля 300 мм у год). ГідраграфіяГалоўная рака Украіны — Дняпро. Перасякаючы Украіну з поўначы на поўдзень, яна дзеліць краіну на дзве прыкладна роўныя часткі. Іншыя буйныя рэкі — Днестр і Паўднёвы Буг. Праз дэльту Дунаю праходзіць мяжа Украіны з Румыніяй. На тэрыторыі Украіны знаходзіцца больш за 3 тысячы азёр, у асноўным дробных, плошчаю да 0,1 км². Большая іх частка размешчана ў Палессі, на поўначы краіны. У Адэскай вобласці, каля Дунаю, знаходзіцца група азёр, якія сфармаваліся як затопленыя вусці прытокаў Дунаю. Найбольшае возера Украіны — Сасык (Кундук) (210 км²) у Адэскай вобласці. Найглыбейшае возера краіны — Свіцязь (58 м), найбольшае з Шацкіх азёраў, што знаходзяцца ў Валынскай вобласці. На Дняпры створаны велізарныя вадасховішчы (Кіеўскае вадасховішча і інш.). Нягледзячы на сваю шматлікасць, рэкі Украіны пераважна малаводныя, за выняткам Дняпра, таму краіна адчувае недахоп водных рэсурсаў. Асабліва бедныя воднымі рэсурсамі паўднёвы ўсход Украіны і Крымскі паўвостраў. На горных жа рэках у Карпатах часта здараюцца паводкі. ГлебыДзве трэці тэрыторыі Украіны пакрыты ўрадлівымі чарназёмнымі глебамі. На поўнач ад чарназёмнага пояса — пад змешанымі лясамі — сфармірованы шэрыя лясныя і дзярнова-падзолістыя глебы, на поўдзень — пад стэпамі — цёмна-каштанавыя і каштанавыя. Прыродныя зоныНа раўнінай частцы краіны выдзяляюцца тры прыродныя зоны: лясная (на поўначы), лесастэпавая (у сярэдняй частцы) і стэпавая (на поўдні). ФлораЛясной зоне ўласцівыя мяшаныя і шыракалістыя лясы з белай піхтай, сасной, букам і дубам. У лесастэпах пераважае дуб. У стэпах найбольш пашыраныя злакавыя травы: тыпчак, кавыль, цімафееўка, пырнік. У Карпатах расце бук, дуб, елка, піхта, у Крымскіх гарах — бук, дуб, сасна, ядловец. На паўднёвым беразе Крыма шмат паркаў з рознымі відамі міжземнаморскай флоры: кедры, кіпарысы і інш. ФаўнаВа Украіне жывуць каля 28 тысяч розных відаў жывёл, у тым ліку 101 від млекакормячых, 350 відаў птушак, 21 від паўзуноў, 19 відаў земнаводных і больш за 200 відаў рыб. У лясах жывуць мядзведзі, зайцы, дзікі, лісіцы, рысі, цецярукі, арлы, ястрабы, совы. У лесастэпах сустракаюцца алені, дзікі, ваўкі, таксама грызуны. Для стэпаў найбольш характэрныя грызуны і палявыя птушкі. Ахова прыродыВа Украіне існуюць 16 запаведнікаў, у якіх захоўваецца прырода ўкраінскіх лясоў, стэпаў і гор. Найбольш вядомыя Асканія-Нова, Украінскі стэпавы, Крымскі. Літаратура
Спасылкі
|