Герб Украіны
Герб Украіны — адзін з чатырох афіцыйных сімвалаў дзяржавы Украіна. У цяперашні момант існуе малы герб Украіны, зацверджаны 19 лютага 1992 г. Асноўным геральдычным сімвалам з’яўляецца Трызуб (укр.: тризуб). ПаходжаннеІснуе некалькі тэорый аб паходжанні ўкраінскага герба. Самыя верагодныя з іх:
Трызубец у Кіеўскай РусіСтаражытнарускія князі выкарыстоўвалі ў якасці асабістых эмблем выявы розных варыянтаў двузубцаў або (радзей) трызубцаў. Кіеўскі князь Уладзімір выкарыстаў у якасці асабістага геральдычнага сімвала на манетах і пячатках трызубец. Трызубец у УНРУпершыню канстытуцыйна трызубец быў аформлены як дзяржаўны герб у маі 1920 Усеўкраінскай Нацыянальнай Радай. У 1992 г. Вярхоўная Рада Украіны зацвердзіла сучасны дзяржаўны герб Украіны. Праект Вялікага ГербаВялікі Дзяржаўны Герб Украіны (праект) уяўляе сабой сіні шчыт з залацістым знакам княства Уладзіміра (трызубец), па баках шчытаносцы: справа — казак з мушкетам (герб Войска Запарожскага), злева — каранаваны леў (герб Галіцка-Валынскай дзяржавы), над шчытом — княжы вянок, пад шчытом — пераплеценыя з гронкай каліны каласы пшаніцы і сіне-жоўтая стужка.[2] Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі |