Гераі́чны век антаркты́чных даследава́нняў (англ.: Heroic Age of Antarctic Exploration) — тэрмін, прыняты ў англамоўнай гістарыяграфіі для абазначэння шэрагу экспедыцый у рэгіён Антарктыкі, арганізаваных на мяжы XIX стагоддзя і першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзя, якія выкарыстоўвалі сабачыя запрэжкі(ням.) (бел. ў якасці асноўнага віду транспарту[1]. Асноўнай іх мэтай было дасягненне геаграфічнага Паўднёвага полюса і тэрытарыяльны падзел узбярэжжаў і ўнутраных раёнаў невядомага мацерыка, вывучэнне яго фізічных, кліматычных і геалагічных умоў. Аднак некаторым экспедыцыям, якія мелі дадзеныя мэты, не ўдалося нават дасягнуць антарктычнага ўзбярэжжа.
У перыяд 1897—1922 гадоў Антарктыка апынулася ў цэнтры міжнароднай увагі: за чвэрць стагоддзя было праведзена 16 экспедыцый з васьмі краінах, у тым ліку ў Бельгіі і Японіі, якія не ўваходзілі да пачатку ХХ стагоддзя ў лік вядучых палярных дзяржаў[2]. Пра прычыны ажыятажу Эпслі Чэры-Гарард пісаў так:
У паветры лунала думка пра тое, што мацярык такой велічыні… можа аказваць вырашальны ўплыў на змены надвор'я ва ўсім Паўднёвым паўшар'і. <…> Раён вакол Паўднёвага магнітнага полюса уяўляўся шчодрай нівай для правядзення эксперыментаў і назіранняў. Гісторыя гэтай зямлі… мела бясспрэчную цікавасць для геалагічнай гісторыі ўсяго зямнога шара, а вывучэнне ўтварэння сушы і паводзін лёду магло сказаць спецыялісту па фізічнай геаграфіі больш, чым даследаванні ў любым іншым раёне свету — у Антарктыцы ён мог назіраць штодзённыя і нават штогадзінныя змены, якія, як яму вядома, у эпоху абляднення адбываліся ва ўсім свеце…[3]
Экспедыцыі «гераічнага веку» выкарыстоўвалі тэхналогіі XIX стагоддзя: драўляныя ветразна-паравыя караблі малога танажу для дастаўкі каманды, сабачыя запрэжкі для руху па ледавіку, і, збольшага, навыкі выжывання эскімосаў, прыстасаваныя для патрэб еўрапейцаў. З прычыны абмежаванасці даступных рэсурсаў і рыштунку поспех кожнай экспедыцыі ў гэтых умовах залежаў толькі ад прадуманасці транспартнай стратэгіі і лагістычных талентаў кіраўніка. Гэта таксама азначала, што кожная экспедыцыя праходзіла ў экстрэмальных умовах, не маючы сувязі з навакольным светам, і патрабуючы ад удзельнікаў выкарыстання ўсіх інтэлектуальных і фізічных сіл[4]. У выніку, ахвярамі заваявання Паўднёвага полюса сталі 19 чалавек.
Асноўнымі вынікамі «гераічнага веку» стала комплекснае даследаванне Антарктычнага мацерыка, дасягненне паўднёвага геаграфічнага і магнітнага палюсоў, складанне першых карт узбярэжжаў мацерыка, вялікі комплекс геаграфічных, кліматалагічных і біялагічных дадзеных, якія стварылі базу для вывучэння мацерыка сучаснымі тэхнічнымі сродкамі[5].
Варта зазначыць, што ў XIX стагоддзі адбыліся дзве буйныя экспедыцыі, якія часам адносяць да гераічнага веку: экспедыцыя Белінсгаўзена—Лазарава і экспедыцыя Роса.
Спіс экспедыцый: 1819—1922
Варта мець на ўвазе, што дадзеныя, змешчаныя ў секцыі «Кароткае апісанне», у мінімальнай ступені тычацца вынікаў навуковай працы, і ўкладу ў розныя галіны навукі, зробленага пералічанымі экспедыцыямі. Дадзеныя пра гэта павінны ўтрымлівацца ў адпаведных артыкулах.
У спіс не ўключаны плаванні кітабояў, а таксама некалькі малавядомых шырокай публіцы экспедыцый, правядзенне якіх сарвалася па шэрагу прычын.
У 1839—1843 гг на караблях «Эрэбус» і «Тэрор» распачаў найвялікшае для таго часу даследаванне Антарктыкі, адкрыўшы мора і найвялікшы шэльфавы ледавік, названыя ў яго гонар. Адкрыў антарктычныя вулканы Эрэбус і Тэрор, названыя ў гонар яго караблёў. Першым з людзей перасёк адзнаку 78° паўднёвай шыраты. На Антарктыдзе не высадзіўся.
Першая экспедыцыя, якая зазімавала ў межах Паўднёвага палярнага круга падчас вымушанага дрэйфу ў Моры Белінсгаўзена. Упершыню выкананы поўны гадавы цыкл астранамічных і метэаралагічных даследаванняў у Антарктыцы. Дасягнута шырата 71° 30' пд. ш. Знойдзены праліў Жэрлаш(руск.) (бел..
Першае ўзыходжанне на паверхню Зямлі Вікторыі, дасягненне наваколляў Палярнага плато. Дасягненне шыраты 82° 11' пд. ш. Першая экспедыцыя, якая базавалася на востраве Роса
Першая з экспедыцый, якая працавала ва Усходняй Антарктыдзе. Выяўленая Зямля Вільгельма II. Экспедыцыя трапіла ў дрэйфуючыя льды і не змагла выканаць вызначанай праграмы.
Экспедыцыя працавала на ўсходнім узбярэжжы Зямлі Грэяма(англ.) (бел.. Экспедыцыйнае судна было раздаўлена льдамі, каманда ўратавалася дзякуючы дапамозе Аргенціны.
Першая самастойная экспедыцыя Шэклтана. Базавалася на востраве Роса. Адкрыты ледавік Бірдмара, здзейснена ўзыходжанне на Палярнае плато. Дасягнулі шыраты 88° 23' пд. ш., не дайшоўшы 180 км да Паўднёвага полюса, але вымушаныя былі вярнуцца з-за недахопу харчавання.
Першая нееўрапейская антарктычная экспедыцыя. Абследаваная Зямля Эдуарда VII, адкрыта бухта Кайнан на ўзбярэжжы шэльфавага ледавіка Роса. На сабачых запрэжках дасягнута шырата 80° 05' пд. ш.
База размяшчалася на востраве Роса. 17 студзеня 1912 года каманда Скота з пяці чалавек дасягнула Паўднёвага полюса і загінула на зваротным шляху ў поўным складзе.
Мэтай экспедыцыі было дасягненне Паўднёвага полюса і перасячэнне ўсёй Антарктыды ў самым вузкім месцы мацерыка. З-за цяжкіх лядовых умоў у моры Уэдэла атрымалася дасягнуць 77° 45' пд. ш. з наступным незапланаваным дрэйфам. Адкрыты заліў Фазеля, бераг прынца-рэгента Луітпольда, шэльфавы ледавік Роне.
Мэтай экспедыцыі было перасячэнне ўсёй Антарктыды па маршруту Фільхнера. Экспедыцыя складалася з двух атрадаў: Шэклтана на судне «Эндзьюранс» і Макінтоша на судне «Аўрора». Цяжкія лядовыя ўмовы не дазволілі правесці экспедыцыі па вызначаным плане. Макінтош і двое яго спадарожнікаў загінулі.
Мэтай экспедыцыі было абследаванне невядомых узбярэжжаў, якія прымыкаюць да мора Уэдэла. Яшчэ да пачатку асноўных даследаванняў памёр Шэклтан. Цяжкія лядовыя ўмовы сарвалі праграму экспедыцыі.
↑ЦГАВМФ, Личный фонд И. И. Траверсе, дело 114, листы 6—21
↑Беллинсгаузен, Фаддей Фаддеевич. Двукратные изыскания в Южном Ледовитом океане и плавание вокруг света в продолжении 1819, 20 и 21 годов, совершенные на шлюпах «Востоке» и «Мирном». — Т. I. — С. 4.
↑Буланн-Ларсен, Тур. Амундсен / Пер. Т. В. Доброницкой, Н. Н. Фёдоровой. — М.: Молодая гвардия, 2005. — (Жизнь замечательных людей). — ISBN 5-235-02860-0. С. 39.
↑The Southern Cross Expedition(нявызн.)(недаступная спасылка). University of Canterbury, New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 10 August 2008. («First Burial on the Continent» section)
Harrowfield, David. The Southern Cross Expedition(нявызн.)(недаступная спасылка). University of Canterbury, New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 10 жніўня 2008.
Mawson, Sir Douglas 1882–1958(нявызн.). Australian Dictionary of Biography (16 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 28 верасня 2008.
Douglas Mawson(нявызн.)(недаступная спасылка). Cool Antarctica (2 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 6 снежня 2008.
Ryne, Linn. Roald Amundsen(нявызн.)(недаступная спасылка). Norwegian Embassy (UK). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2005. Праверана 25 верасня 2008.
The Voyage of the Challenger(нявызн.)(недаступная спасылка). Stony Brook University, N.Y.. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 9 лістапада 2008.