Дуглас Моўсан
Сэр Дуглас Моўсан (англ.: Sir Douglas Mawson; 5 мая 1882, Брэдфард, Ёркшыр, Вялікабрытанія — 14 кастрычніка 1958, Адэлаіда, Аўстралія) — аўстралійскі геолаг, падарожнік, даследчык Антарктыкі, аўтар прац па геалогіі і гляцыялогіі. Удзельнік трох антарктычных экспедыцый. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1923). БіяграфіяСкончыў Сіднейскі ўніверсітэт. З 1905 года выкладаў ва ўніверсітэце Адэлаіды, дзе ў 1920—1954 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай геалогіі. ЭкспедыцыіУ 1907—1909 гг. прымаў удзел у экспедыцыі Э. Шэклтана, якая дасягнула Паўднёвага магнітнага полюса. У 1911—1914 гг. кіраваў Аўстралійскай антарктычнай экспедыцыяй на шхуне «Аўрора». У 1929—1931 гг. кіраваў Брытана-Аўстралійска-Новазеландскай антарктычнай экспедыцыяй на караблі «Дыскаверы». ПамяцьУ гонар Д. Моўсана названы шэраг геаграфічных аб’ектаў: паўвостраў Моўсана, бераг Моўсана, мора Моўсана, аўстралійская антарктычная станцыя і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|