Герцыкскае княстваГерцыкскае княства (каля 1190 — каля 1239) — удзельнае княства з цэнтрам у горадзе Герцыке (цяпер Ерсіка, цяпер пасёлак Ерсікскае воласці Ліванскага краю Латвіі), існавала ў пачатку 13 ст. Асноўнай крыніцай па гісторыі княства — «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага. Паводле Хронікі, княствам валодаў «кароль» Усевалад (лац.: Vissevalde, Wiscewolodus), падпарадкаваны полацкаму князю, затым рыжскаму біскупу. Усевалад паходзіў з полацкай галіны Рурыкавічаў, аднак пэўнае яго паходжанне не вызначана[1]. Паводле Генрыха Латвійскага, Усевалад вёў барацьбу з Лівонскім ордэнам і ў саюзе з літоўцамі часта нападаў на ордэнскія ўладанні. У 1209 годзе Усевалад трапіў у палон да рыжскага біскупа і быў вымушаны прызнаць сябе яго васалам. Некалькі пазней ён забыўся на дадзеныя абяцанні і да 1215 годзе ваяваў супраць войск Ордэна. Апошнія звесткі аб княстве захаваліся з 1215 года. У 1239 годзе яго землі занялі крыжаносцы. Паводле падання, ацалелыя жыхары Герцыке пераправіліся на левы бераг Дзвіны і пасяліліся сярод селаў. Менавіта ад гэтых уцекачоў нібыта пачынаецца Руская слабада, якая ўказам курляндскага герцага Якаба (1670) стала горадам, названым у яго імя Якабштатам (цяпер Екабпілс), дзе ў 1675 годзе ўзвялі праваслаўную Свята-Духаўскую царкву, у якой захоўвалася плашчаніца 14—15 ст. Зноскі
Літаратура
|