Джон Франклін
Джон ФРАНКЛІН (англ.: John Franklin; 16 красавіка 1786, Спілсбі, Лінкольншыр, Вялікабрытанія — 11 чэрвеня 1847, востраў Кінг-Уільям) — англійскі мараплавец, даследчык Арктыкі, контр-адмірал. У 1818 удзельнічаў у экспедыцыі Д. Б'юкена, мэтай якой было прайсці з Атлантычнага акіяна праз Паўночны полюс у Ціхі акіян. У 1819—22 і 1825—27 кіраваў экспедыцыямі, якія даследавалі паўночнае ўзбярэжжа і ўнутраныя раёны Паўночнай Амерыкі. У 1845 узначаліў палярную экспедыцыю на суднах «Тэрор» і «Эрэбус» для пошуку Паўночна-Заходняга праходу. Удзельнікі экспедыцыі загінулі. На іх пошукі арганізавана каля 50 экспедыцый, якія зрабілі вялікі ўклад у даследаванні Канадскага Арктычнага архіпелага. Імем Дж. Франкліна названы мыс, горы, заліў і праліў у Паўночнай Амерыцы. Зноскі
Літаратура
|