Джэрэмі Бэнтам
Джэ́рэмі Бэ́нтам (англ.: Jeremy Bentham; 15 лютага 1748, Лондан — 6 чэрвеня 1832, Лондан) — англійскі асветнік, вынаходнік, адзін з заснавальнікаў ідэалогіі неалібералізму. БіяграфіяДжэрэмі Бэнтам нарадзіўся ў багатай сям’і ў Лондане. Да 3 гадоў навучыўся чытаць і размаўляць на лацінскай мове. У 7 гадоў — іграць на скрыпцы. У 12 гадоў быў накіраваны бацькам навучацца ў Каралеўскі каледж Оксфардскага ўніверсітэта. У 1769 г. атрымаў ступень магістра права. Працаваў прыватным адвакатам у Лондане. У 1786—1787 гг. жыў разам з братам Сэмюэлам Бэнтамам у Крычаве, дзе падрыхтаваў праект Паноптыкона. Пасля вяртання ў Вялікабрытанію актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, выступаў за рэформу права і кадыфікацыю заканадаўства, вёў перапіску з вядомымі палітыкамі і эканамістамі, у тым ліку Адамам Смітам. Прапанаваў некалькі вынаходніцкіх праектаў. Аднак ніводны пры яго жыцці не быў рэалізаваны. Удзельнічаў у заснаванні Універсітэцкага каледжа ў Лондане. Пасля смерці па яго асабістаму тастаменту яго цела было публічна анатамавана, галава і шкілет запоўнены сенам і муміфікаваны. З 1850 г. мумія захоўваецца для ўсеагульнага агляду ва Універсітэцкім каледжы ў Лондане.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |