Друкарня МамонічаўДрукарня Мамонічаў была заснавана ў Вільні Пётрам Мсціслаўцам на сродкі магілёўскіх купцоў Мамонічаў у 1574 годзе. У ёй былі надрукаваны ад 80 да 100 кніг, з іх каля паловы — па-старабеларуску. Кнігі вызначаліся высокім паліграфічным і мастацка-арнаментальным аздабленнем. Была адзінай беларускай друкарняй, якая выпускала зборнікі заканадаўчых актаў, у тым ліку Статут ВКЛ, «Трыбунал абывацелям Вялікага Княства Літоўскага», канстытуцыі «вальных» соймаў. Пачатак працыУ маі 1574 года ў хаце Лукаша і Кузьмы Мамонічаў была арганізаваная друкарня Пётра Мсціслаўца. Матэрыяльную дапамогу Мсціслаўцу аказвалі таксама актыўныя прыхільнікі праваслаўя браты Зарэцкія. Маёмасць Мсціслаўца ў друкарні не выкарыстоўвалася[1]. Першая кніга — літургічнае «Евангелле напрастольнае» — выйшла 30 сакавіка 1575 года. Кніга мела «густоўнага рысунку» шрыфт, які праектаваў, выразаў ды адліў для сваёй друкарні сам Мсціславец. Мова кнігі, як выдання прызначанага для богаслужэбнага ўжытку ў праваслаўных цэрквах, была царкоўнаславянская[2]. 16 студзеня 1576 года выйшаў «Псалтыр», пасля — «Часовник». Як вынікае з пасляслоўяў да выдадзеных кніг, Пётр Мсціславец за галоўных ініцыятараў і мецэнатаў стварэння друкарні ўважаў братоў Івана і Зянова Зарэцкіх, якія былі багатымі і ўплывовымі прадстаўнікамі тагачаснага купецкага стану ў Вільні ды займалі адказныя адміністрацыйна-дзяржаўныя пасады. Пасля таго, як у 1576 годзе каралём стаў зацяты каталік і заступнік езуітаў Стэфан Баторый, паміж Мсціслаўцам і Мамонічамі пачаўся канфлікт. Паводле пастановы суду друкарскае абсталяванне было прысуджанае Мсціслаўцу, а выдадзеныя кнігі — Кузьме Мамонічу пасля сплаты ім Мсціслаўцу 30 копаў грошаў «личбы литовское». Пастанова суду так і не была выкананая, таму ў 1577 годзе суд паўторна вынес вырак і прызначыў штраф. Друкарня была апячатаная і не працавала[1]. Далейшых звестак пра жыццё i дзейнасць Мсціслаўца не захавалася. Праз 20 гадоў ад віленскае судовае справы яго шрыфты з’явіліся на Валыні, у Астрожскай друкарні[3]. Па МсціслаўцыПасля гэтага чарговыя кнігі друкуюцца іншым шрыфтом, што можа сведчыць пра спагнанне судом належнага Мсціслаўцу друкарскага абсталявання. У 1582 годзе ў Вільню прыяжджаў з Львова заблудавец Грынь Івановіч, памочнік Івана Федаровіча Масквіціна, які нарэзаў і адліў Мамонічам два камплекты шрыфтаў — адзін буйнейшы, другі меншы, курсіўны. Гэты шрыфт заставаўся адзіным кірылічным курсіўным шрыфтам ажно да 1730-х гадоў. У 1583 годзе дзейнасць друкарні была ўзноўленая пад кіраўніцтвам Кузьмы Мамоніча, яго брата Лукі і сына Кузьмы Льва (Лявона Кузьміча). Магчыма, з імі супрацоўнічаў віленскі друкар Васіль Гарабурда, які выдаў у 1582 (або 1580) годзе Актоіх[1]. Да падпісання Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года друкарня збольшага абслугоўвала патрэбы праваслаўных братэрстваў, братэрскіх школ, цэркваў, простых местачкоўцаў. Выпускаліся багаслоўскія і літургічныя выданні, кнігі для чытання, публіцыстычныя творы, падручнікі, зборнікі заканадаўчых актаў, выданні прававога характару, канстытуцыі вальных соймаў, палемічныя творы Іпація Пацея[4]. З XVII стагоддзя друкарня забяспечвала патрэбы выключна ўніятаў[1]. Справамі распараджаўся Лявон Кузьміч Мамоніч, імя якога ў выходных звестках выданняў з’явілася ў 1609 годзе. Адсутнасць кніг для праваслаўных сведчыць пра адхіленне Кузьмы і Лукі Мамонічаў ад спраў і пераходу кіраваннем у рукі Лявона[1]. Па смерці Кузьмы 16 ліпеня 1607 года Лявон успадкаваў друкарню[4]. За часы існавання друкарні Мамонічаў з яе выйшлі каля 100 рэлігійных і свецкіх выданняў у беларускай, царкоўнаславянскай і польскай мовах. Матэрыялы друкарні часткова перайшлі ва ўласнасць віленскай Траецкай друкарні[4]. Пасля 1624 года Лявон Мамоніч перадаў друкарню ордэну базыльянаў, на яе базе была заснавана Віленская Троіцкая друкарня, якая праіснавала да пачатку XIX ст.[5] Статут ВКЛТрэці статут ВКЛ друкаваўся тут у 1588, 1592—1593, 1594—1595 гадах. Для выдання Літоўскага Статуту Мамонічы набылі Львоўскую друкарню Івана Федаровіча[6]. Для друку быў выкарыстаны кірылічны курсіўны шрыфт Грыня Івановіча, пры стварэнні якога за ўзор было ўзятае тагачаснае беларускае скорапіснае пісьмо віленскай вялікакняжаскай канцылярыі[7]. У 1614 і 1619 гадах з друкарні Мамонічаў выходзілі пераклады Статуту на польскую мову. ВыданніПётра МсціслаўцаМамонічаў
Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
Літаратура
|