Дэкалог (тэлецыкл)«Дэкало́г» (польск.: Dekalog) — дзесяцісерыйны тэлецыкл, зняты ў 1988 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[2][3]. Тэлецыкл уяўляе сабой 10 тэлевізійных фільмаў, кожны з якіх прысвечаны адной з Дзесяці запаведзей. Тэмы
ФільмыДэкалог, адзін«Дэкалог, адзін» (польск.: Dekalog, jeden) — першая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 10 снежня 1989 года. Першая частка цыкла адпавядае першай з Дзесяці запаведзяў: «Не май іншых багоў, апроч Мяне». У сцэнарыі гэта тэма раскрываецца самым непасрэдным чынам: падымаецца пытанне існавання Бога ўвогуле, а таксама праблема стварэння сучасным чалавекам фальшывых багоў. Стваральнікі фільма, наўмысна пазбягаючы традыцыйнай біблейскай інтэрпрэтацыі запаведзі, ролю такога бажка аддаюць камп’ютару. «Дэкалог I» расказвае гісторыю вучонага. Яго трагедыя вынікае з таго, што ён цалкам давярае магчымасцям сучаснай навукі, увасобленым у камп’ютары. З вялікай дакладнасцю і пры тым з вялікім запасам ён вылічвае трываласць лёду на замерзлым возеры, дзе яго ўлюбёны сын збіраецца апрабаваць свае новыя канькі. Да жалю, збег абставін прыводзіць да трагедыі. Насуперак разліку лёд не вытрымлівае вагі хлопчыка, і той тоне.[2]
Дэкалог, два«Дэкалог, два» (польск.: Dekalog, dwa) — другая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 11 мая 1990 года. Дэкалог, тры«Дэкалог, тры» (польск.: Dekalog, trzy) — трэцяя частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 18 мая 1990 года. Дэкалог, чатыры«Дэкалог, чатыры» (польск.: Dekalog, cztery) — чацвёртая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 25 мая 1990 года. Дэкалог, пяць«Дэкалог, пяць» (польск.: Dekalog, pięć) — пятая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 1 чэрвеня 1990 года.
Дэкалог, шэсць«Дэкалог, шэсць» (польск.: Dekalog, sześć) — шостая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 8 чэрвеня 1990 года.
Дэкалог, сем«Дэкалог, сем» (польск.: Dekalog, siedem) — сёмая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 15 чэрвеня 1990 года. Дэкалог, восем«Дэкалог, восем» (польск.: Dekalog, osiem) — восьмая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 22 чэрвеня 1990 года. Дэкалог, дзевяць«Дэкалог, дзевяць» (польск.: Dekalog, dziewięć) — дзявятая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 29 чэрвеня 1990 года. Дэкалог, дзесяць«Дэкалог, дзесяць» (польск.: Dekalog, dziesięć) — дзясятая частка тэлецыкла «Дэкалог», прэм’ера якой адбылася 24 чэрвеня 1989 года. СаўндтрэкУзнагародыПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 намінацыямі на значныя кінапрэміі і ўзнагароджаны 9 з іх[6]:
СпісыУ 1995 годзе «Дэкалог» быў уключаны ў «Ватыканскі спіс фільмаў»[8]. У 2000 годзе вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт дадаў тэлецыкл у свой спіс «Выдатных фільмаў»[9]. У 2005 годзе тэлецыкл быў уключаны ў спіс «100 фільмаў на ўсе часы па версіі часопіса „Time“ » і адзначаны як найлепшы фільм свайго дзесяцігоддзя[10]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|