Кшыштаф Пясевіч
Кшы́штаф Ма́рэк Пясе́віч (польск.: Krzysztof Marek Piesiewicz, нар. 25 кастрычніка 1945, Варшава) — польскі адвакат, палітык, сцэнарыст. Сенатар II, IV, V, VI і VII скліканняў Сената Рэспублікі Польшча (1991—1993, 1997—2011). Як кінематаграфіст найбольш вядомы сваім шматгадовым супрацоўніцтвам з кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім, мае намінацыю на прэмію «Оскар» за найлепшы сцэнарый. БіяграфіяКінематаграфічная дзейнасцьКшыштаф Пясевіч з’яўляецца суаўтарам сцэнарыя да 17 фільмаў Кшыштафа Кеслёўскага, сярод якіх найбольш вядомыя працы рэжысёра: тэлецыкл «Дэкалог», фільм «Падвойнае жыццё Веранікі» і трылогія «Тры колеры». Гэтыя фільмы былі адзначаны шматлікімі кінаўзнагародамі, у тым ліку шэрагам намінацый і кінаўзнагарод за найлепшы сцэнарый. Сцэнарый да фільма «Тры колеры: Чырвоны» быў адзначаны намінацыяй на прэмію «Оскар». Пасля смерці Кшыштафа Кеслёўскага іх з Пясевічам сцэнарыі экранізаваліся іншымі кінарэжысёрамі. Так у 2002 годзе Том Тыквер выпусціў фільм «Рай» па сцэнарыі Кшыштафа Пясевіча і Кшыштафа Кеслёўскага. Палітычная дзейнасцьКшыштаф Пясевіч быў сенатарам II, IV, V, VI і VII скліканняў Сената Рэспублікі Польшча (1991—1993, 1997—2011). ФільмаграфіяСпіс сцэнарных прац Кшыштафа Пясевіча паводле інфармацыі сайту «Internet Movie Database»[3] і інтэрнэт-базы польскага кіно «FilmPolski.pl»[4]:
Зноскі
Спасылкі
|