Еўфемія Шведская
Еўфемія Эрыксдотэр Шведская (шведск.: Eufemia Eriksdotter; 1317 — 16 чэрвеня 1370) — шведская прынцэса, жонка герцага Мекленбургскага Альбрэхта II, спадчынніца Швецыі і Нарвегіі, маці караля Швецыі Альбрэхта. БіяграфіяДачка герцага Сёдэрманландскага Эрыка Магнусана і нарвежскай прынцэсы Інгеборгі. Унучка двух скандынаўскіх каралёў: Магнуса Ладуласа па бацькаўскай лініі і Хокана V Святога па лініі маці. Яе старэйшы брат Магнус быў абраны каралём Нарвегіі і Швецыі ў 1319 годзе. З-за яго юнага ўзросту быў створаны рэгенцкі савет, у якім Інгеборга грала важную ролю. 24 ліпеня 1321 года была заключана шлюбная дамова паміж Еўфеміяй і будучым герцагам Мекленбургскім Альбрэхтам II. Інгеборга спадзявалася атрымаць яго падтрымку ў заваёве дацкага Сконэ, але калі ў 1322 годзе пачалася ваенная кампанія, Мекленбург адмовіўся ад сваіх абавязацельстваў. Разгром, які рушыў за гэтым, каштаваў каралеве-маці яе месца ў рэгенцкім савеце, які не ўхваляў арганізаваны Інгеборгай шлюб. Шлюб Еўфеміі і Альбрэхта адбыўся ў 1336 годзе. Пераехаўшы на іншы бераг Балтыйскага мора, яна захавала некаторы палітычны ўплыў у каралеўствах свайго брата. Апошняя згадка Еўфеміі ў крыніцах Датуецца 27 кастрычніка 1363 года. У сувязі з запісам пра яе мужа ад 16 чэрвеня 1370 года Еўфемія згадваецца як нябожчыца, што азначае, што яна памерла паміж гэтымі двума датамі. Няясна, ці сыграла яна ролю ў абранні свайго сына Альбрэхта шведскім каралём у 1364 годзе. Дзеці
ПродкіЗноскі
Літаратура
|