Жыліхаўскі сельсавет
Жы́ліхаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна (да 1959 года — Чырвонаслабодскага раёна) Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Жыліхава. Створаны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР, з 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў Мінскай вобласці. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года далучаны да Капыльскага раёна. Скасаваны 5 мая 1962 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Бучацінскага сельсавета[1]. Зноскі
Літаратура
|