Чырвонаслабо́дскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Беларускай ССР, якая існавала ў 1924—1959 гадах. Цэнтр — вёска (з 15 ліпеня 1935 — мястэчка, з 27 верасня 1938 — гарадскі пасёлак) Чырвоная Слабада.
Гісторыя
Чырвонаслабодскі раён быў утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Слуцкай акругі. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельскіх саветаў: Бялевіцкі, Бучацінскі, Жываглодавіцкі, Жыліхаўскі, Замагільскі, Макранскі, Малышэвіцкі, Семежаўскі, Смоліцкі, Старыцкі (Старчыцкі), Чапліцкі, Чырвонаслабодскі.
У 1926 годзе плошча раёна складала 916 км², а насельніцтва 30,1 тысячу чалавек. У 1927 годзе раён з ліквідацыяй Слуцкай акругі быў перададзены ў Бабруйскую акругу. У 1930 годзе, калі была скасаваная акруговая сістэма, Чырвонаслабодскі раён перайшоў у прамое падпарадкаванне БССР. У 1935 годзе ўключаны ў склад зноў утворанай Слуцкай акругі. 15 ліпеня 1935 года скасаваны Чырвонаслабодскі сельсавет. Пры ўвядзенні абласнога дзялення ў 1938 годзе ўключаны ў Мінскую вобласць. 27 лютага 1938 года Старыцкі (Старчыцкі) сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі з цэнтрам у вёсцы Акцябр.
У 1944—1954 гадах уваходзіў у Бабруйскую вобласць. Пасля ліквідацыі апошняй вернуты ў Мінскую вобласць.
Па дадзеных на 1 студзеня 1947 года раён меў плошчу 0,7 тыс. км2. У яго склад уваходзіў гарадскі пасёлак Чырвоная Слабада і 11 сельсаветаў: Бялевіцкі, Бучацінскі, Жывагладовіцкі, Жыліхаўскі, Замагільскі, Акцябрскі, Малышэвіцкі, Макранскі (цэнтр — в. Задвор’е), Семежаўскі, Смоліцкі, Чапліцкі. 16 ліпеня 1954 года Бялевіцкі, Замагільскі і Макранскі сельсаветы скасаваны, Чапліцкі сельсавет перайменаваны ў Танежыцкі.
8 жніўня 1959 года Чырвонаслабодскі раён быў скасаваны. Акцябрскі, Жываглодавіцкі сельсаветы, гарадскі пасёлак Чырвоная Слабада з падпарадкаванымі пассавету населенымі пунктамі Зацішша, Колас, Малы Рожан, Стары Дуб, Шыбіна, а таксама вёскі Мазалі, Пірачыцы, Пружанка і пасёлкі Ветка, Гаць, Герасімаўка, Грыбаўня, Дзедавічы, Доўгае, Зайкава, Ленавічы, Лапаціна, Новы Луг, Падарожжа, Раёўка, Танежыцкай МТС, Ябланава Танежыцкага сельсавета — у склад Старобінскага раёна; Бучацінскі, Жыліхаўскі, Семежаўскі, Смоліцкі сельсаветы і населеныя пункты Эвалінава, Ракіні і Талмачава, падпарадкаваныя Чырвонаслабодскаму пассавету, увайшлі ў склад Капыльскага раёна; Малышэвіцкі, а таксама вёскі Замошша, Пятніцы, Танежыцы, Чапліцы і пасёлак Чапліцы Танежыцкага сельсавета — у склад Слуцкага раёна[1].
Зноскі
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 1 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.
Чырвонаслабодскі раён у гістарычных адміністрацыйных адзінках |
---|
|
---|
Слуцкая акруга існавала ў 1924—1927 і 1935—1938 гадах | Цэнтр | |
---|
Раёны ў 1924—1927 гадах | |
---|
Раёны ў 1935—1938 гадах | |
---|
|
|
---|
Бабруйская акруга існавала ў 1924—1930 гадах | Цэнтр | |
---|
Раёны | |
---|
|
|
---|
Слуцкая акруга існавала ў 1924—1927 і 1935—1938 гадах | Цэнтр | |
---|
Раёны ў 1924—1927 гадах | |
---|
Раёны ў 1935—1938 гадах | |
---|
|
|
---|
Мінская вобласць БССР існавала ў 1938—1990 гадах | Цэнтр вобласці | |
---|
Раёны |
- Барысаўскі
- Бягомльскі (да 1960)
- Бярэзінскі (1944—1962, з 1965)
- Валожынскі (1960—1962, з 1965)
- Вілейскі (з 1960)
- Глускі (1954—1960)
- Грэскі (да 1956)
- Дзяржынскі (з 1939)
- Заслаўскі (да 1959)
- Івянецкі (1960—1962)
- Капыльскі (да 1944, з 1954)
- Клецкі (1954—1962, з 1966)
- Крупскі
- Крывіцкі (1960—1962)
- Лагойскі
- Любанскі (да 1944, з 1954)
- Маладзечанскі (з 1960)
- Мінскі
- Мядзельскі (з 1960)
- Нясвіжскі (з 1954)
- Плешчаніцкі (да 1962)
- Пухавіцкі
- Рудзенскі (да 1960)
- Салігорскі (з 1965)
- Слуцкі (да 1944, з 1954)
- Смалявіцкі (да 1962, з 1965)
- Старадарожскі (да 1944, 1954—1962, з 1966)
- Старобінскі (да 1944, 1954—1962)
- Стаўбцоўскі (з 1954)
- Уздзенскі (да 1962, з 1966)
- Халопеніцкі (да 1960)
- Чырвонаслабодскі (да 1944, 1954—1959)
- Чэрвеньскі
|
---|
|
|
---|
Бабруйская вобласць існавала ў 1944—1954 гадах | Цэнтр вобласці | |
---|
Раёны | |
---|
|
|
---|
Мінская вобласць БССР існавала ў 1938—1990 гадах | Цэнтр вобласці | |
---|
Раёны |
- Барысаўскі
- Бягомльскі (да 1960)
- Бярэзінскі (1944—1962, з 1965)
- Валожынскі (1960—1962, з 1965)
- Вілейскі (з 1960)
- Глускі (1954—1960)
- Грэскі (да 1956)
- Дзяржынскі (з 1939)
- Заслаўскі (да 1959)
- Івянецкі (1960—1962)
- Капыльскі (да 1944, з 1954)
- Клецкі (1954—1962, з 1966)
- Крупскі
- Крывіцкі (1960—1962)
- Лагойскі
- Любанскі (да 1944, з 1954)
- Маладзечанскі (з 1960)
- Мінскі
- Мядзельскі (з 1960)
- Нясвіжскі (з 1954)
- Плешчаніцкі (да 1962)
- Пухавіцкі
- Рудзенскі (да 1960)
- Салігорскі (з 1965)
- Слуцкі (да 1944, з 1954)
- Смалявіцкі (да 1962, з 1965)
- Старадарожскі (да 1944, 1954—1962, з 1966)
- Старобінскі (да 1944, 1954—1962)
- Стаўбцоўскі (з 1954)
- Уздзенскі (да 1962, з 1966)
- Халопеніцкі (да 1960)
- Чырвонаслабодскі (да 1944, 1954—1959)
- Чэрвеньскі
|
---|
|