Заходняя Бенгалія
Заходняя Бенгалія (англ.: West Bengal) — штат на ўсходзе Індыі, на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва. Займае 18-е месца сярод штатаў па плошчы (88 752 км2) і 4-е па насельніцтву (90,3 млн. чалавек, 2010). Адміністрацыйны цэнтр — Калькута. Гранічыць з Бангладэш, Бутанам, Непалам, штатамі Асам, Сікім, Арыса, Джхаркханд, Біхар. Кіруючая партыя (на працягу трох дзесяцігоддзяў) — Камуністычная партыя Індыі (марксісцкая). ГеаграфіяЗаходняя Бенгалія прасціраецца ад Гімалаяў на поўначы да Бенгальскага заліва на поўдні. Ганг — галоўная рака рэгіёна, меншыя рэкі — Дамодар, Аджай і Кангсабаці. ЭканомікаЗаходняя Бенгалія з'яўляецца трэцім па велічыні ўклада донарам дзяржаўнага бюджэту Індыі. Галоўны сектар эканомікі штата па частцы занятасці — сельская гаспадарка (рыс, пшаніца, тытунь, фасоль, джут). Значнае месца ў сельскагаспадарчай прадукцыі штата займае высакаякасны чай, асабліва з раёна Дарджылінг. Па долі ў ВУП першае месца займае сектар паслуг (51%), абганяючы сельскую гаспадарку (27%) і прамысловасць (22%). Прамысловасць сканцэнтравана ў раёне Колькаты і (здабываючая) ў багатых мінеральнай сыравінай заходніх перадгор'ях. НасельніцтваПераважная большасць насельніцтва — бенгальцы. Афіцыйныя мовы — бенгальская і англійская, шырока распаўсюджаная хіндзі, у раёне Дарджылінг гавораць па-непальску. Індуізм спавядае 72,5 % насельніцтва, іслам — 25,2 % (2001). Вядомыя асобыЗноскі
У Сеціве |