Звіняць цымбалы і гармонікМіжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» — фестываль народнай музыкі, які праходзіць штогод у Паставах. Першы рэспубліканскі фестываль быў праведзены ў 1987 годзе ў Віцебску. На яго сабраліся невялікія калектывы і індывідуальныя выканаўцы, народныя майстры музычных інструментаў, агулам каля 150 чалавек. Двойчы фестываль праводзіўся ў Магілёве. У 1992 годзе фестываль пераехаў у Паставы. Прыехалі ўдзельнікі з усіх абласцей Беларусі. У 1996 годзе фестываль набыў статус міжнароднага. Сярод удзельнікаў: аматарскія народна-інструментальныя калектывы мастацкай творчасці, індывідуальныя выканаўцы на народных інструментах, самадзейныя артысты (гарманісты, прыпевачнікі, фальклорныя гурты, выкладчыкі і навучэнцы музычных школ раёна, прафесійныя калектывы з Ізраіля, Казахстана, Кітая, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, Чэхіі, Эстоніі і інш.). Літаратура
|