Зінаіда Сяргееўна Гараінава
Зінаіда Сяргееўна Гараі́нава[1] (руск.: Зинаида Сергеевна Горяинова; 15 кастрычніка 1914 — 14 лютага 1969) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1966), прафесар (1967). БіяграфіяНарадзілася ў сяле Двурэчкі Ліпецкага павета Тамбоўскай губерні (зараз у Гразінскім раёне Ліпецкай вобласці Расіі). У 1938 годзе Новачаркаскі зоаветэрынарны інстытут. У 1945 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. З верасня 1956 г. дацэнт кафедры Віцебскім ветэрынарным інстытуце, у 1961—1964 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай унутраных незаразных хвароб. У 1966 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Руминография в функциональной диагностике заболеваний преджелудков крупного рогатого скота». З 1967 г. — прафесар кафедры. Навуковая дзейнасцьЗ. С. Гараінавай належаць навуковыя працы па страўнікава-кішачных захворваннях буйной рагатай жывёлы. З’яўляецца аўтарам 27 навуковых прац і аднаго вынаходніцтва — румінограф Гараінавай[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |