Кажан-Гарадок
Кажа́н-Гарадо́к[2] (трансліт.: Kažan-Haradok, руск.: Кожан-Городок) — аграгарадок у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Цна. Уваходзіць у склад Гарадоцкага сельсавета. Размешчаны за 4 км ад упадзення Цны ў Прыпяць. За 17 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Лунінца, 257 кіламетраў ад Брэста. ГісторыяУпершыню Кажан-Гарадок успамінаецца ў 1493 годзе пад назвай Гарадзец, уласнасць Пятра Мантыгірдавіча. У 1599 годзе мястэчка Навагрудскага павета. З 1613 года цэнтр воласці, 116 двароў, царква, належаў Ю. Падбярэзскаму. У 1635 годзе пабудаваны кальвінскі збор. Пазней уласнасць Тарнаўскіх. У 1655 годзе ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай спалены рускім войскам. У 1702 годзе захоплены атрадамі шведскага караля Карла XII. У 1744 годзе праваслаўная царква перададзена ўніятам. З 1795 года ў Расійскай імперыі, цэнтр воласці Пінскага павета. З пачатку XVIII ст. да 1939 года вёска знаходзілася ва ўласнасці шляхецкага роду Шчытоў (Шчытоў-Неміровічаў). У 1818 годзе пабудавана Мікалаеўская царква, якая была ў 1876 годзе перабудавана. У 1863 годзе адкрыта 2-класная царкоўная школа (у 1886 годзе навучалася 36 хлопчыкаў). У 1897 годзе было 3894 жыхары, у т.л. 1597 яўрэяў, царква, каталіцкая капліца, сінагога, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, школа, 3 млыны, 10 крам, заезны двор, штогод праводзілася некалькі кірмашоў. У 1920—1939 гадах у складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны (да 1928) Лунінецкага павета. З канца 1939 года ў складзе Беларускай ССР, з 1940 — цэнтр Гарадоцкага сельсавета ў Лунінецкім раёне. Перад Вялікай Айчыннай вайной у вёсцы жыло 3540 чалавек на 720 дварах[3]. У кастрычніку 1942 года акупанты спалілі 152 дамоў, загубілі 975 чал. У 1971 годзе ў вёсцы 2416 жыхароў на 656 дварах. Славутасці
Страчаная спадчына
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|