Карл Роберт
Карл Роберт (венг.: Károly Róbert; 1288, Неапаль — 16 ліпеня 1342, Вішэград, Венгрыя) — кароль Венгрыі з 1301 года (1-ы раз), з 10 кастрычніка 1307 года (2-гі раз) (1-я каранацыя 15 чэрвеня 1309 года, 2-я — 27 жніўня 1310 года). БіяграфіяПаходзіў з неапалітанскай лініі Анжуйскага дому. Карл Роберт быў сынам тытулярнага караля Венгрыі Карла Мартэла Анжуйскага (1271—1295) і Клеменцыі Габсбургскай (1262—1293). Меў дзвюх сясцёр: Беатрысу, дафіну В'енскую і Клеменцыю, якая стала каралевай Францыі. Атрымаў кіраванне пасля працяглай барацьбы з двума прэтэндэнтамі (Вацлавам III Чэшскім і Атонам III Баварскім), а таксама ўнутранай алігархіяй, якая ўзначальвалася Матэ Чакам, Пятром Пэтуні і Аба Амадэем. Утаймаваў рух баронаў, шмат разоў вёў войны з Венецыяй, якой вымушаны быў саступіць Далмацыю, і з Сербіяй. У 1327 годзе абвясціў горную рэгалію каралеўскай прэрагатывай. Заваявальны паход супраць Валахіі (1330) не атрымаўся, а смуты па пераходзе ў спадчыну прастола ў Неапалі паставілі караля і Венгрыю ў цяжкае становішча. Тым не менш, яму атрымалася дамагчыся для свайго сына Андрэя рукі спадчынніцы неапалітанскага прастола Джаванны I, а для Людовіка — абвяшчэнныя яго спадчыннікам польскага караля Казіміра (1339). ШлюбыКарл Роберт быў жанаты тройчы:
ПамяцьКарл Роберт быў намаляваны на банкноце 200 венгерскіх форынтаў. Зноскі
Спасылкі
|