Андраш I
А́ндраш I Бе́лы, або Като́лік (венг.: I. András Fehér, I. Endre; каля 1015 — снежань 1060, Зірц) — кароль Венгрыі з дынастыі Арпадаў. Правёў пятнаццаць гадоў у выгнанні і ўзышоў на прастол падчас буйнога паўстання венграў-язычнікаў. Умацаваў пазіцыі хрысціянства ў Венгрыі і паспяхова абараніў яе незалежнасць ад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Спрабаваў забяспечыць перадачу прастола свайму сыну Шоламану, у выніку чаго ўступіў у канфлікт з братам Белам. У 1060 годзе Бела зрынуў Андраша. Падчас вырашальнай бітвы Андраш атрымаў цяжкія раны і памёр да каранацыі свайго брата. Раннія гадыДзяцінства (каля 1015 — 1031)Сярэдневяковыя крыніцы даюць супярэчлівыя звесткі пра бацькоў Андраша і яго двух братоў, Левентэ і Белы[9]. Да прыкладу, «Хроніка Заграба» і «Жыццяпіс Святога Герарда»[9] гавораць, што іх бацькам быў Вазул (Васіль), унук Такшаня, вялікага князя венгерскага[10]. Паводле іншых хронік, тры князі былі сынамі брата Вазула, Ласла Лысага[9]. Сучасныя гісторыкі адпрэчваюць апошнюю версію і згаджаюцца з тым, што Андраш і яго браты былі сынамі Вазула[9][11][12][13]. Illuminated Chronicle і іншыя сярэдневяковыя крыніцы пішуць пра адносіны Вазула з «нейкай дзяўчынай» з роду Татань, якая нарадзіла яму сыноў, хоць шлюб аформлены не быў[14][15]. Паводле слоў гісторыка Дзьюлы Крыста, Андраш быў другім сярод трох сыноў Вазула. Ён піша, што Андраш нарадзіўся каля 1015 года[11]. У выгнанні (1031—1046)Паводле сярэдневяковых хронік, Вазул быў аслеплены ў часы валадарання свайго стрыечнага брата, караля Іштвана I — першага хрысціянскага кіраўніка Венгрыі — пасля смерці ў 1031 годзе яго адзінага сына Эмерыка[16][17]. Annales Altahenses піша, што кароль загадаў знявечыць Вазула як галоўнага прэтэндэнта на прастол, каб забяспечыць мірны пераход у спадчыну ўлады да свайго пляменніка Пятра Арсеола[18][12]. Тая ж крыніца дадае, што пасля гэтага Іштван I выгнаў траіх сыноў Вазула з краіны[9]. Паводле іншых звестак, кароль хацеў выратаваць жыцці маладых князёў ад сваіх ворагаў пры каралеўскім двары і таму арганізаваў іх хуткі ад’езд з Венгрыі[19][11].
. Выгнаныя з Венгрыі Андраш і яго браты пасяліліся пры двары герцага Ольдржыха Багемскага [13]. Тут яны сустрэлі караля Мешку II[13], якога таксама прынялі ў Багеміі пасля выгнання з Польшчы[21]. У 1032 годзе польскі манарх вярнуў сабе карону пры дапамозе чэшскай войска[22]. Андраш, Бела і Левентэ, «якія жылі ў беднаце»[23], у Багеміі, адправіліся ўслед за Мешкам II у Польшчу, дзе іх прынялі іх «з ласкай і з гонарам»[11][13]. Пасля малодшы з братоў, Бела, ажаніўся з Рыксай, дачкой Мешкі II, Андраш і Левентэ вырашылі пакінуць Польшчу, паколькі яны «адчувалі, што яны будуць жыць у Польшчы ў цені свайго брата»[24] [25]. Венгерскія хронікі захавалі гісторыю, поўную казачных і анахранічных дэталяў наступных тулянняў двух братоў[25]. Так, яны распавядаюць, што Андраш і Левентэ былі захоплены ў палон полаўцамі (куманамі) [25], але апошнія перасяліліся ў Еўропу толькі ў 1050-я гады. Сутыкнуўшыся з вялікімі цяжкасцямі, Андраш і Левентэ ў канцы 1030-х гадоў знайшлі прытулак пры двары Яраслава Мудрага, вялікага князя кіеўскага. Вялікі князь выдаў за Андраша сваю дачку Анастасію[25]. Крыста піша, што Андраш, які да таго часу заставаўся язычнікам, з нагоды вяселля быў хрышчоны[26].
. Вяртанне ў Венгрыю (1046)Да гэтага ж часу кароль Пётр Арсеола, які змяніў Іштвана I на прастоле ў 1038 годзе, адштурхнуў ад сябе многіх прадстаўнікоў знаці і духавенства, асабліва калі ў 1045 годзе ён урачыста прызнаў сюзерэнітэт імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыха III[12][28]. У адпаведнасці з Illuminated Chronicle, незадаволеныя вяльможы, «бачачы пакуты свайго народа»[29], сабраліся ў Чанадзе [30] і вырашылі паслаць ганцоў да Андраша і Левентэ ў Кіеў, каб пераканаць іх вярнуцца ў Венгрыю[26]. Асцерагаючыся, што гэта пастка[31], браты пагадзіліся вярнуцца на радзіму, толькі калі адпраўлены імі ганец пацвердзіў, што венгры гатовыя да паўстання супраць караля[26]. Да таго часу, калі браты вырашылі вярнуцца, у Венгрыі ўспыхнула язычніцкае паўстанне Ваты[32]. Андраш і Левентэ сустрэліся з мяцежнікамі ў Абаўйвары[26]. Хронікі распавядаюць, што язычнікі заклікалі князёў «дазволіць усяму народу жыць па язычніцкіх абрадах, забіць біскупаў і духавенства, знішчыць цэрквы, скінуць з сябе хрысціянскую веру і ўшаноўваць ідалаў»[31][26]. Браты пагадзіліся выканаць гэтыя патрабаванні ў выпадку поспеху паўстання, паколькі ў адваротным выпадку "яны не сталі б змагацца за іх супраць караля Пятра[31][26]. У Annales Altahenses гаворыцца, што Андраш «жорстка лютаваў супраць паствы Святой Царквы»[33][34]. Тым не менш, біскуп Герард Венгерскі і чацвёра іншых прэлатаў былі гатовыя далучыцца да яго, але язычнікі захапілі і забілі траіх з іх (уключаючы Герарда) у Будзе[30][35]. Кароль Пётр вырашыў бегчы з Венгрыі ў Аўстрыю[30]. Аднак пасланцы Андраша зманам вымусілі яго вярнуцца, не дасягнуўшы межы, паланілі яго і асляпілі[30][36]. Кароль ВенгрыіКаранацыя (1046)Большасць венгерскай знаці і духавенства выступалі супраць аднаўлення язычніцтва[28][37]. Таму яны аддалі перавагу набожнаму хрысціяніну Андрашу, а не яго брату-язычніку Левентэ[28], хоць (паводле звестак Крыста і Штайнхюбеля) менавіта апошні быў старэйшым з трох сыноў Вазула[38][39]. Венгерскія летапісы пішуць, што Левентэ, які памёр неўзабаве пасля поспеху паўстання, не пярэчыў супраць узыходжання брата на прастол[39][30]. У выніку трое біскупаў, якія засталіся ў жывых пасля паўстання, каранавалі Андраша ў Секешфехервары ўвосень 1046 года[30] ці ў 1047 годзе. Андраш I неўзабаве пасля гэтага разарваў сувязі са сваімі прыхільнікамі-язычнікамі, аднавіў хрысціянства і абвясціў язычніцкія абрады па-за законам[33][37]. Паводле Коштальніка, мянушкі Андраша I — Белы і Каталік — звязаны менавіта з гэтымі падзеямі[40].
Войны са Свяшчэннай Рымскай імперыяй (1046—1053)Герман Райхенау распавядае, што Андраш «адправіў пасланцаў са сціплымі дарамі» да імператара Генрыха III, прапанаваўшы яму «штогадовую даніну і верную службу»[42], калі імператар прызнае яго каралём венграў[43]. Андраш I таксама ўгаварыў у 1048 годзе свайго брата Белу вярнуцца з Польшчы ў Венгрыю[44], а таксама перадаў яму ў кіраванне[44][45] у якасці герцага траціну каралеўства[37]. Ва ўладанні Белы ўвайшлі дзве вобласці вакол Нітры і Біхарыі[44][37]. Першыя сутыкненні на мяжы паміж Венгрыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй адбыліся ў 1050 годзе[46]. У жніўні 1051 года імператар Генрых III уварваўся на тэрыторыю Венгрыі[36], але Андраш і Бела паспяхова ўжылі тактыку «выпаленай зямлі» і прымусілі імперскія войскі адступіць[46][37]. Андраш ініцыяваў новыя мірныя перамовы з імператарам і абяцаў плаціць штогадовую даніну, але яго прапановы былі адхілены[46]. Наступным летам імператар вярнуўся ў Венгрыю і аблажыў Прэсбург[36]. Жотмунд, «самы майстэрскі плывец»[47], патапіў імперскія аблогавыя караблі[36][46]. Пасля таго, як Папа Леў IX вымусіў бакі перайсці да мірных перамоў, Генрых III зняў аблогу і пакінуў Венгрыю[36][46]. Андраш I неўзабаве адмовіўся выконваць свае абяцанні, зробленыя пад прымусам[46], і нават уступіў у саюз з Конрадам Баварскім, вядомым праціўнікам імператара[48].
. Дынастычны крызіс і смерць (1053—1060)У 1053 годзе каралева Анастасія нарадзіла Андрашу сына, названага Шоламанам[50]. Андраш I паспрабаваў забяспечыць спадчынныя правы сына на прастол, хоць дзеля гэтага прыйшлося б уступіць у канфлікт з братам Белам, які меў больш правоў на трон у адпаведнасці з традыцыйным прынцыпам старшынства[51]. Аднак адносіны братоў не пагоршыліся адразу пасля нараджэння Шоламана[52]. Так, запіс пра заснаванне Андрашам I бенедыкцінскага абацтва Ціхань у 1055 годзе называе герцага Белу сярод удзельнікам цырымоніі закладкі падмурка[52]. Андраш I таксама заснаваў лаўру для праваслаўных пустэльнікаў у Ціхані і праваслаўны манастыр каля Вішэграда[53]. Неўзабаве Андраш I перанёс інсульт, які паралізаваў яго[50]. У спробе ўмацаваць прэтэнзіі свайго сына на прастол, ён увосень 1057 года прызнаў яго спадчыннікам і планаваў каранаваць Шоламана[50]. Акрамя таго, Андраш у верасні 1058 года арганізаваў заручыны сына з Юдыт — дачкой імператара-нябожчыка Генрыха III і сястрой новага нямецкага манарха, Генрыха IV[54]. Пасля гэтага, у адпаведнасці са звесткамі большасці венгерскіх хронік, кароль запрасіў Белу на сустрэчу[55] і прапанаваў выбраць паміж каронай і мячом, якія былі сімваламі каралеўства і герцагства адпаведна[56]. Бела быў загадзя паінфармаваны, што калі ён абярэ карону, то будзе забіты целаахоўнікамі Андраша, і таму выбраў меч[56]. Аднак Бела насамрэч не збіраўся адмаўляцца ад сваіх прэтэнзій на прастол і бег у Польшчу, разлічваючы на дапамогу герцага Баляслава II[56][57]. Пры яго падтрымцы Бела вярнуўся ў Венгрыю на чале польскіх войскаў[58]. З іншага боку, імператрыца-ўдава Агнэса, якая кіравала Свяшчэннай Рымскай імперыяй ад імя свайго непаўналетняга сына Генрыха IV, адправіла баварскія, чэшскія і саксонскія войскі ў дапамогу Андрашу[58]. Вырашальная бітва разгарнулася на раўніне на ўсход ад ракі Ціса[50]. Андраш I быў паранены і прайграў бітву[50][56]. Ён паспрабаваў бегчы ў Свяшчэнную Рымскую імперыю, але салдаты яго брата нагналі яго атрад каля Мошанмадзьяравара[50]. Паводле Annals of Niederaltaich, яго шацёр быў затаптаны коньмі на полі бою[59], а смяротна паранены Андраш I быў перавезены прыхільнікамі Белы ў Зірц[50], дзе «ён лячыўся з пагардай»[60][59]. Андраш I памёр у каралеўскім маёнтку ў Зірцы раней, чым яго брат 6 снежня 1060 года быў каранаваны[61]. Андраш I быў пахаваны ў склепе царквы абацтва Ціхань[62]. Пахаванне было выяўлена ў 1891 годзе. Гэта адзінае захаванае каралеўскае пахаванне датурэцкага перыяду ў Венгрыі. Сям’яЖонка Андраша I, Анастасія, была дачкой вялікага князя кіеўскага Яраслава Мудрага і яго жонкі, Інгегерды, дачкі караля Олафа Шведскага[63]. Андраш ажаніўся з Анастасіяй прыкладна ў 1038 годзе[25]. Іх першае дзіця, Адэлаіда, нарадзілася каля 1040 года[64]. Яна стала жонкай Ураціслава II — герцага, а з 1085 года караля Чэхіі[65][66]. Першы сын Андраша, Шоламан, нарадзіўся ў 1053 годзе, а другі — Давід — праз некалькі гадоў[65]. З прычыны таго, што ні Шоламан, ні Давід не пакінулі спадчыннікаў, па мужчынскай лініі род Андраша вымер да канца XI стагоддзя[50].
. Сярэдневяковыя хронікі пішуць, што ў Андраша быў яшчэ адзін сын, Дзьёрдзь, які быў народжаны ад наложніцы з сяла Пілісмарат[68][69]. Паводле іншай версіі, яго маці магла быць нейкая кіяўлянка, з якой Андраш меў сувязь да вяселля з Анастасіяй[69]. З імем Дзьёрдзя таксама звязана не цалкам даказаная тэорыя, што ў 1055 годзе ён з’ехаў у Шатландыю і стаў заснавальнікам клана Драманд[70]. пагарда
*Хазарская, печанежская ці булгарская князёўна. Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
|