Кветка шчасця
«Кветка шчасця» — опера ў 3-х дзеях з пралогам кампазітара Аляксея Туранкова пастаўленая паводле музычнай драмы Міхася Чарота «На Купалле»[1] ў 1939 годзе. Гісторыя стварэнняЛібрэта оперы пісалася ў 1936—1940 гадах. Прэм'ера оперы адбылася 20 кастрычніка 1939 года на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета[2]. АпісаннеДырыжорам пастаноўкі быў Н. Грубін, пастаноўшчыкам — І. Шляпянаў, рэжысёрамі В. Барысевіч, У. М. Шахрай , мастак Л. Кроль[2]. Кампазітар Іван Дзяржынскі пісаў пра пастаноўку, якую ў 1940 годзе паказалі на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве[3], што «афармленне спектакля ажыццёўлена ў выглядзе аб’ёмных дэкарацый у ляпной раме, выкананай пад драўляную разьбу. Своеасаблівасць гэтага афармлення і выдатна падабраныя касцюмы ў значнай меры спрыялі поспеху гэтага добрага спектакля»[4]. У той жа дзень Д. Кабалеўскі на старонках газеты «Савецкая Беларусь» выказаўся[3] так: «Вельмі смела і таленавіта зроблена афармленне мастаком Кролем, асабліва добрыя трэці акт і заслоны»[5]. Вядома, што ў падрыхтоўцы дэкарацый да пастаноўкі ў Маскве прымаў удзел Міхась Філіповіч[6]. Акцёры
Узнагароды і ацэнкіСпектакль вызначаецца паэтычнасцю, лірызмам, сувяззю з нацыянальным музычным фальклорам, дакладнасцю музычных характарыстык у абмалёўцы вобразаў, дасціпным народным гумарам[14]. Кампазітар А. Туранкоў за оперу быў удастоены ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга[15], мастак Л. Кроль за спектакль быў узнагароджаны ордэнам «Знак пашаны»[3]. Пасля выканання ролі Надзейкі падчас выступлення на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве, Р. В. Млодак па вяртанні ў Мінск прысвоілі званне народнай, прычым, абыходзячы заслужаную, і запрасілі ў Вялікі тэатр[9]. Зноскі
|