Клод Зідзі
Клод Зідзі (фр.: Claude Zidi; нар. 25 ліпеня 1934, Парыж) — французскі кінарэжысёр-камедыёграф, уладальнік дзвюх прэмій «Сезар». БіяграфіяПасля заканчэння ліцэя «Кандарсэ» ён паступіў у Вышэйшую тэхнічную школу фатаграфіі і кіно, затым служыў у войску. Шлях Клода Зідзі ў кінематографе пачаўся ў 1958 годзе. Дзесяць гадоў ён працаваў асістэнтам аператара. У 1969 годзе Клод Зідзі ў якасці галоўнага аператара здымаў драму Мішэля Драша] «Эліза, ці сапраўднае жыццё». У 1971 годзе ён дэбютаваў як камедыйны рэжысёр, паставіўшы фільм «Навабранцы страчваюць розум» з удзелам групы комікаў «Шарла». З гэтымі ж артыстамі Зідзі за тры гады зняў яшчэ тры камедыі. Шырокую падтрымку публікі атрымалі таксама яго забаўляльныя карціны «Гарчыца б’е ў нос» і «Не выпускай з-пад увагі» з П’ерам Рышарам, «Крышка ці ножка» і «Звада» з Луі дэ Фюнесам, «Пачуццё» з Жанам-Полем Бельмандо, «Інспектар-недарэка» і «Банзай!», у якіх галоўныя ролі выконваў Калюш. У далейшым фільмы Клод Зідзі набываюць вялікую сатырыка-парадыйную скіраванасць, што добра прыкметна ў «Адчыніце, паліцыя!» (атрымалым прэмію «Сезар» як найлепшы фільм года і які прынёс прэмію самому Зідзі за найлепшую рэжысуру), у яго працягу «Продажныя супраць прадажных», «Асацыяцыя зламыснікаў». Вызначаецца таксама карціна «Татальная сачэнне», рымейк якой, «Праўдзівая хлусня», быў зняты праз тры гады Джэймсам Кэмеранам. Сярод апошніх фільмаў Клода Зідзі — эксцэнтрычная камедыя «Астэрыкс і Абелікс супраць Цэзара», якая мела вялікі камерцыйны поспех з удзелам Жэрара Дэпардзьё, Крысціяна Клаўе і Раберта Беніньі, а таксама фільм «Адчыніце, паліцыя! 3», які стаў апошняй рэжысёрскай працай майстра. Зноскі
|