Патрыс Шэро
Патрыс Шэро (фр.: Patrice Chéreau, 2 лістапада 1944, Лезінье, Мен і Луара) — французскі акцёр, рэжысёр тэатра і кіно, адна з найбуйнейшых фігур у французскім мастацтве апошніх дзесяцігоддзяў. БіяграфіяЗ сям'і мастакоў. Скончыў парыжскі ліцэй Людовіка Вялікага, пачаў кар'еру акцёра і рэжысёра на ліцэйскпй сцэне, ставіў Гюго, Лопэ дэ Вегу, Марыво (1964—1965). У 1966 узначаліў тэатр г. Сартрувіль (дэп. Івелін), дзе паставіў п'есы Марыво, Лабіша, Якаба Ленца. У далейшым працаваў у Тэатра пікала у Мілане з Джорджа Стрэлерам, у Марселі. У 1971—1977 разам з Ражэ Планшонам і Раберам Жыльберам узначальваў Нацыянальны народны тэатр (фр.: TNP) у Вілербане. У 1982—1990 кіраваў тэатрам у Нантэры (фр.: Théâtre Nanterre-Amandiers). ПрызнаннеПрэмія Фрыдрыха Гундальфа Нямецкай акадэміі мовы і літаратуры (1993), тэатральная прэмія Еўропа (2008), шматлікія іншыя тэатральныя і кінематаграфічныя ўзнагароды. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|