Кнуд V
Кнуд V (дацк.: Knud 5., 1129 — 9 жніўня 1157, Роскіле) — кароль Даніі з 1146 года. Суправіцель Свена III і Вальдэмара I. Унук дацкага караля Нільса, сын Магнуса Моцнага. Пасля адрачэння Эрыка III феадалы Ютландыі абвясцілі яго каралём. Наступныя некалькі гадоў ён дарэмна спрабаваў перамагчы ў барацьбе са сваім траюрадным братам Свенам III — кіраўніком Зеландыі. У 1151 годзе Кнуд быў выгнаны з Даніі. Яго просьба да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыху I дапамагчы дазволіла яму стаць толькі суправіцелем Свена III. Сакрэтны саюз з Вальдэмарам (сын Кнуда Лаварда, забітага бацькам Кнуда V) прывёў да ўцёкаў Свена III з краіны ў 1154 годзе. Кнуд і Вальдэмар сталі разам кіраваць краінай. Паводле вынікаў новай міжусобнай вайны ў 1157 годзе Кнуд стаў кіраўніком Зеландыі, але падчас святкавання прымірэння ў Роскіле меркавана быў забіты воінамі Свена III. Зноскі
Літаратура
|