Олаф Хокансан
О́лаф Хокансан (дацк.: Óláfr Hákonsson; 1370—1387) — сын нарвежскага караля Хокана Магнусана і Маргарыты Дацкай — дачкі дацкага караля Вальдэмара IV. БіяграфіяУ 1376 годзе Олаф узыйшоў на дацкі прастол пад імем Олаф II. Паводле іншых звестак ён узяў імя Олаф III[3], з прычыны таго, што ў гісторыі Даніі быў афіцыйна не прызнаны кароль Олуф II, які кіраваў у Сконэ з 1139 года па 1141 год. Олаф стаў спадчыннікам нарвежскага прастола, калі быў абраны каралём Даніі. Пасля смерці бацькі ён у 1380 годзе атрымаў у спадчыну нарвежскі прастол. На нарвежскім прастоле ён знаходзіўся пад імем Олаф IV. Была заключана дацка-нарвежская унія, якая праіснавала да 1814 года. На працягу гэтага перыяду, за выключэннем невялікага перапынку, у Даніі і Нарвегіі кіраваў адзін кароль. У 1385 годзе Олаф дасягнуў паўналецця ў быў абвешчаны каралём Сконэ, якая з 1370 года належала гарадам Ганзы. Таксама з 1385 года прэтэндаваў на шведскі прастол (у апазіцыі да Альбрэхта Мекленбургскага), але памёр у 1387 годзе Пасля заўчаснага скону Олафа яго маці Маргарыта Дацкая ў 1389 годзе здолела аб’яднаць Данію, Нарвегію і Швецыю пад уладай адной кароны, у 1397 годзе была заключана Кальмарская унія. Зноскі
Спасылкі
|