Кублічы
Ку́блічы[2] (трансліт.: Kubličy, руск.: Кубличи) — аграгарадок ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Кубліцкага сельсавета. Насельніцтва 412 чал. (2000). Знаходзяцца за 20 км ад Ушачаў. ГісторыяУпершыню Кублічы згадваюцца ў XV стагоддзі. Мясцовасць уваходзіла ў склад Полацкага ваяводства. У 1511 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары падараваў 2 службы «людзей путных у Кублічах» полацкім баярам М. і І. Невяльскім. У 1552 годзе маёнтак і двор Кублічы — уладанне Ф. Кубліцкага: «3 дымы к тому двору ему конем служат. 14 дымоў вольных людзей дают яму всякого збожжа четвертую долю». У 1593 годзе Кублічы сталі цэнтрам воласці. У пачатку XVII стагоддзя мясцовасць перайшла ў валоданне Сяляваў. У 1622 годзе архімандрыт Нікан Сялява з братамі прадаў маёнтак ротмістру І. Палозчыку. 20 мая 1642 года полацкі стольнік Юзаф Кляноўскі фундаваў у Кублічах касцёл Дабравешчання Дзевы Марыі. З 1667 года маёнтак знаходзіўся ва ўладанні полацкага гараднічага І. Кубліцкага, з 1719 — Гушчаў. У 1783 годзе замест спарахнелага драўлянага ўзвялі новы мураваны касцёл. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Кублічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губерні. Паводле інвентару, на 1846 год у двары Кублічы было 20 двароў, аднайменны маёнтак складаўся з 15 вёсак і належаў П. Сяляву (2241 дзесяціна зямлі). У 1846 годзе ў мястэчку адкрылася народнае вучылішча, пры якім збудавалі інтэрнат на 44 вучні. Мелася царкоўна-прыходская школа. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) 22 лістапада 1867 года расійскія ўлады гвалтоўна перабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1880 год у Кублічах існавала валасная ўправа, 2 праваслаўныя царквы, 3 яўрэйскія школы, бровар, 2 гарбарныя заводы, заезны двор, 17 крам, праходзілі 3 кірмашы (2 лютага, 29 чэрвеня, 1 кастрычніка) і штотыднёвы торг у сераду. У пачатку XX стагоддзя — 128 двароў. Падчас польскай акупацыі, з 9 лютага 1920 года Кублічы з’яўляліся часовым адміністрацыйным цэнтрам Лепельскага павета Мінскай акругі Грамадзянскага ўпраўлення Усходніх зямель[3]. 20 жніўня 1924 года Кублічы сталі цэнтрам сельсавета Ушацкага раёна. У 1930-я гады ў мястэчку працавала кузня. У 1938 годзе статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1941 год у вёсцы быў 141 двор, на 1969 года — 123 двары, на 2000 год — 180 двароў. У 1948 годзе знішчаны колішні касцёл XVIII стагоддзя. У 1954 годзе на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан на плошчы паставілі абеліск. Насельніцтва
ІнфраструктураУ Кублічах працуюць сярэдняя школа, бібліятэка, пошта. ЭканомікаЛясніцтва, фермерскія гаспадаркі. Турыстычная інфармацыяСлавутасці
Страчаная спадчына
Выбітныя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|