Share to:

 

Лех (рака)

Лех
Характарыстыка
Даўжыня
  • 248 км
Басейн 4 100 км²
Расход вады 115 ± 0,001 м³/с і 120 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 47°10′25″ пн. ш. 10°00′14″ у. д.HGЯO
Вусце Дунай
 • Каардынаты 48°44′06″ пн. ш. 10°56′13″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дунай → Чорнае мора

Краіна
physical
Лех (рака)
Лех (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лех (ням.: Lech, лац.: Licus) — рака ў Аўстрыі і Германіі (Баварыя), правы прыток Дуная. Працягласць каля 250 км. Заходняя мяжа Баварскіх Альпаў.

Выток ракі размешчаны на паўночна-заходніх схілах Лехтальскіх Альпаў, да мяжы з Германіяй рака цячэ ў глыбокай горнай даліне. Пасля перасячэння мяжы (недалёка ад горада Фюсэн) Лех перасякае Баварскае пласкагор’е. У сярэднім цячэнні на рацэ стаіць горад Ландсберг-ам-Лех, ніжэй — горад Аўгсбург. Сярэдні расход вады пад Ландсбергам-ам-Лех — 85 м³/с, у вусці — каля 120 м³/с. Высокая вада назіраецца ў летні перыяд.

Недалёка ад Аўгсбурга 10-12 жніўня 955 года германскі кароль Атон I Вялікі ў Лехскай бітве разграміў качэўнікаў-венграў, якія бясчынствавалі на тэрыторыі Цэнтральнай Еўропы з пачатку X стагоддзя.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya