Луіс Федэрыка ЛелуарЛуіс Федэрыка Лелуар (ісп.: Luis Federico Leloi; 6 верасня 1906, Парыж — 2 снежня 1987, Аргенціна) — аргенцінскі ўрач і біяхімік, першы іспанамоўны лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1960), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1961), Лонданскага каралеўскага таварыства (1972). БіяграфіяСкончыў універсітэт Буэнас-Айрэса (1932). У 1934—1935, 1937—1943 гадах працаваў у Інстытуце фізіялогіі пры гэтым універсітэце (з 1941 прафесар фізіялогіі). У 1936 годзе ў біяхімічнай лабараторыі Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1943 пераехаў у ЗША. Працаваў у Вашынгтонскім (1944 г.) і Калумбійскім універсітэтах (1944—1945). У 1946 годзе вярнуўся ў Аргенціну. З 1946 загадчык біяхімічнай лабараторыі Інстытута фізіялогіі. Асноўныя працыПрацы па метабалізму вугляводаў ў жывых клетках, а таксама вугляводных вытворных нуклеатыдаў. Лелуар і яго калегі вывучалі глікапратэіны, паказалі асноўныя шляхі метабалізму галактозы, а таксама шляхі развіцця галактаземіі — прычыны з'яўлення неўспрымальнасці да лактозы. Сумесна з групай супрацоўнікаў вылучыў і вывучыў шматлікія ферменты вугляводнага абмену. Зноскі
|