Лясныя могілкі (Мінск)
Лясныя могілкі — дзеючыя могілкі ў Заводскім раёне Мінска. ГісторыяІдэя стварэння могілак з’явілася ў 2013 годзе. У 2018 годзе праект быў вынесены на грамадскае абмеркаванне; планавалася зрабіць тры зоны пахаванняў: традыцыйныя з двайнымі ўчасткамі, газонныя без надмагільных узгоркаў і агароджаў, а таксама калумбарыі для захавання праху пасля крэмацыі[1]. Актыўнае будаўніцтва першай чаргі пачалося ў снежні 2019 года[2]. На могілках быдо запланавана будаўніцтва адміністратыўна-бытавога будынка з рытуальнай залай, акрамя таго, участак зямлі быў зарэзерваваны пад будаўніцтва царквы[3]. 1 сакавіка 2021 года могілкі афіцыйна пачалі дзейнічаць[4]. 2 сакавіка 2021 года пачаліся пахаванні[5]. РазмяшчэннеЗнаходзяцца па адрасе: Мінск, Смілавіцкі тракт, 29[4]. Размешчаны за МКАДам недалёк ад часткі Трасцянецкага мемарыяла і гарадскога палігона бытавых адходаў. Да могілак ад магілёўскай шашы ідзе грунтовая дарога, туды ад станцыі метро Аўтазаводская ходзіць аўтобус 178э. Плошча першай чаргі некропаля складае 34,69 га[6], а ўсяго пад могілкі адведзена каля 70 га[1]. Каля могілак пабудавана вялікая паркоўка для рытуальнага і легкавога траспарту[7]. Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках
Зноскі
Спасылкі
|