Share to:

 

Яўрэйскія могілкі (Мінск)

Яўрэйскія могілкі — колішнія могілкі Мінска. З-за палітыкі Расійскай імперыі па канфесіянальным падзеле могілак[1], гэтыя могілкі былі прызначаны выключна для пахавання іўдзеяў.

Гісторыя

Яўрэйскія могілкі існавалі ў Мінску ў двух месцах:

  1. Раён вул. Магазінная (цяпер — стадыён «Дынама»), закрытыя на пачатак ХХ ст[2]. Ліквідаваны падчас пабудовы стадыёна «Дынама» ў 1934 г.[3][4].
  2. Раён вул. Яўрэйская (цяпер — Калектарная)[5]. Дзейнічалі з ХІХ ст да пачатку 1970-х. На іх пераносілі пахаваных на закрытых могілках раёна стадыёна «Дынама». Падчас нямецкай акупацыі могілкі ўваходзілі ў тэрыторыю яўрэйскага гета. У 1990 г. знішчаны пад новы сквер[6]. У 2007 г. падчас будаўніцтва трубапроваду на вул. Іерусалімскай былі знойдзены помнікі гэтых могілак[7]. Сітуацыя паўтарылася ў кастрычніку 2019 г.[8] У гэты раз старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч папрасіў пракуратуру г. Мінска правесці праверку, на што атрымаў адказ намесніка пракурора, што земляныя работы ў тым месцы праводзіліся ў адпаведнасці з законам, а Мінгарвыканкам заявіў аб гатоўнасці паўторна разгледзіць пытанне аб наданні тэрыторыі могілак статуту гісторыка-культурнай каштоўнасці[9].
Яўрэйскія могілкі Мінска на карце 1873 г., паводле выдання 2015 г. Л. Маракова. Абазначаны чырвонымі лічбамі 50 і 61

Цікавыя факты

  • На яўрэйскіх могілках знаходзіліся мінімум два пахаванні асоб, верагодна забітых падчас Курлоўскага расстрэлу 1905 г.: Ілля Ісаакавіч Файнберг (справавод Лібава-Роменскай чыгункі) і Абрам-Лейба Гур(э)віч. Абодва пахаванні перанесены на Чыжоўскія могілкі[10].

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya