Лівійская пустыняЛівійская пустыня (араб. الصحراء الليبية) — пустыня ў Афрыцы, паўночна-ўсходняя частка Сахары. Знаходзіцца на захад ад р. Ніл, у межах Лівіі, Егіпта і Судана. Плошча каля 2 млн. км². Этымалогія назвыНазва пустыні паходзіць ад імя племя старажытных лівійцаў - [Rbw] «Леву / лібу», якія прабывалі тут, назву ім далі егіпцяне каля 2700-2200 гг. да н.э. ПрыродаПаўночная частка нізінная, укрыта пяскамі, якія ўтвараюць дзюны вышынёй да 300 м; на паўночным усходзе — глыбокія тэктанічныя ўпадзіны (Катара, 133 м ніжэй узроўню мора, Сіва, Бахарыя, Фаюм і інш.). Паўднёвая частка — камяністае або пясчанікавае плато вышынёй 400-500 м з асобнымі астанцовымі масівамі да 1934 м (г. Эль-Увейнат). Клімат трапічны, пустынны, на поўначы — субтрапічны міжземнаморскі, паўпустынны. Ападкаў месцамі менш за 25 мм за год (выпадаюць не штогод), на поўначы — 50-100 мм. Расліннасць вельмі бедная — пустынная акацыя, тамарыск, палыны. Каля калодзежаў і выхадаў грунтавых вод рэдкія аазісы: Сіва, Фаюм, Джалу, Дахла, Куфра, Фарафра. Аазісы Фаюм і Харга звязаны чыгункай з далінай Ніла. Насельніцтва і гаспадарчая дзейнасцьНасельніцтва ў пустыні - у большасці лівійцы і берберскія народнасці (мазабіты, туарэгі) — засяроджаныя ў асноўным у аазісах. Гаспадаранне - развядзенне фінікавай пальмы, персікавых і абрыкосавых дрэваў, вырошчванне збожжавых. Таксама сярод насельніцтва развіта жывёлагадоўля, разводзяць коз, авечак, вярблюдаў-драмадэраў. Пагалоўе жывёлы ў засухі можа моцна скарачацца. Аазісы Эль-Файюм і Харге звязаныя чыгункай з далінай Ніла. Маюцца буйныя запасы нафты. У аазісе Бахар - радовішча жалезнай руды. З глыбокай старажытнасці праз пустыню ішоў транзіт тавараў па караванных шляхах ад узбярэжжа Міжземнага мора да цэнтральных абласцей Афрыкі. Цікавыя факты
|